14:15 19.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лазарэнкаў: Пакуль магчымы кампраміс, трэба яго выкарыстоўваць
Свабодны прафсаюз Беларускі на Брэстчыне шукае агульныя кропкі дотыку паміж прафсаюзамі, наймальнікамі і ўладаю, каб палепшыць сацыяльна-эканамічны стан працоўных.
На думку кіраўніцтва аддзялення, сітуацыя ў краіне вымушае чыноўнікаў прыслухоўвацца да патрабаванняў працуючых.
Старшыня Брэсцкага абласнога Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў кажа, што сігналам ёсць успамін Аляксандра Лукашэнкі пра незалежныя прафсаюзы і патрабаванні беларускага грамадства:
- У апошнім дэкрэце, звязаным з прафсаюзамі, які быў надрукаваны Адміністрацыяй прэзідэнта, кіраўнік краіны ўпершыню за ўвесь час абазначыў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Гэта само па сабе дае нам падставы для разумення таго, што ўлада, магчыма, пойдзе на вось гэта супрацоўніцтва трохбаковае. Маецца на ўвазе сама ўлада, наймальнік, прафсаюзы.
“Пакуль магчымы кампраміс, трэба яго выкарыстоўваць,- кажа Валянцін Лазарэнкаў. - І пераходзіць да страйку тады, калі ўсе магчымыя варыянты былі абмеркаваны". На Брэстчыне ўжо ёсць прыклады пратэсту працуючых, якія былі цалкам задаволеныя.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя http://new.racyja.com
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |