14:01 10.01.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лазарэнкаў: Навошта "хуткая дапамога" ля пікета з некалькіх чалавек?
Няма дамоваў – не будзе пікетавання. Пытанне аб дазволу або забароне пікетаванняў разглядаў суд Ленінскага раёна горада Брэста. Рашэнне па справе скаргі на забарону Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэтам пікетавання “За годную працу!” будзе агучана 5 студзеня а 9-й раніцы.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Свабодных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў лічыць патрабаванне заключэння дамоваў пры нешматлюдных акцыях абсурдным:
- На судзе выявілася, што ў прынцыпе, калі акцыі нешматлікія, то няма падставаў заключаць дамовы. Таму што плошчу, якую мы маглі б заняць, - 9 метраў, і патрэбна будзе палова міліцянера. І навашта на 9 метрах машына для смецця з ЖКГ і машына “хуткай дапамогі”, якая павінна працаваць, а не стаяць дзве гадзіны каля пікета.
Падставаю для адмовы ў правядзенні пікетавання стала адсутнасць дамоваў і іх аплаты, у тым ліку з "хуткаю дапамогай", ЖКГ і міліцыяй.
Валянцін Лазарэнкаў упэўнены, што забароны такіх мерапрыемстваў парушаюць неад’емныя правы грамадзян на свабоду слова, правядзення мітынгаў і пікетаванняў.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |