19:01 11.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лазарэнкаў: Калі народ захоча, улада зменіцца за адзін дзень
У беларусаў стойкая рэмісія да выбараў. Падзяка за такую сітуацыю толькі ўладзе, якая ператварыла выбар людзей у праўладныя прызначэнні. Таму перад хуткімі парламенцкімі выбарамі звыклае поўнае зацішша. Апазіцыя не можа па-ранейшаму выпрацаваць адзіны падыход да ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах. Гэтую сітуацыю паэт-пчаляр з Пружаншчыны, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікола Папека лічыць патавай:
– Што тычыцца выбараў, то сітуацыя ў Беларусі надзвычай складаная ўжо вельмі даўно, і што з гэтым рабіць – ніхто не ведае. Аднолькава маюць рацыю і тыя, хто кажа не ўдзельнічаць, і тыя, хто за ўдзел у выбарах.
Берасцейскія кіраўнікі абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнкаў лічаць, што апазіцыі трэба ўдзельнічаць у выбарах, якія яны лічаць палітычнай кампаніяй для легальнай магчымасці заваявання электарату. Кажа Ігар Маслоўскі:
– Удзел у такіх палітычных кампаніях дазваляе паказваць і дэманстраваць свае ідэі. Дае больш магчымасцяў сустрэцца з выбаршчыкамі, зайсці ў кожную кватэру. Нават выступіць у дзяржаўным друку і на дзяржаўных тэлебачанні і радыё. Стаяць легальна і афіцыйна пад нашымі бел-чырвона-белымі сцягамі ў пікетах. Праводзіць тысячы і тысячы сустрэчаў.
Валянцін Лазарэнкаў:
– Калі 80% народа захоча, то ўлада зменіцца за адзін дзень. Дык працаваць трэба так, каб мы мелі гэтыя 80%.
Паводле Міколы Папекі, калі не будзе ў камісіях прадстаўнікоў ад розных партый, калі не будзе празрыстага падліку галасоў і калі захаваецца датэрміновае галасаванне, то чакаць пераменаў праз выбары не прыходзіцца. І асноўную працу апазіцыя павінна засяродзіць на ліквідацыі гэтай выбарчай заганы.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |