16:45 24.07.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ларыса Жыгар: Заўтра гэта можа здарыцца з вамі і вашымі дзецьмі
Да бестэрміновай галадоўкі трох маці далучаюцца на пэўны час іншыя актывісткі.
Зараз колькасць галадоўніц складае пяць чалавек. Кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы рух „Маці 328” Ларыса Жыгар плануе далучыцца да іх заўтра.
РР: У Пухавіцкім раёне праходзіць галадоўка актывістак. З таго што вядома, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, куды быў накіраваны зварот пра пачатак галадоўкі, яшчэ не скантактоўваліся з галадоўніцамі. Як зараз выглядае сітуацыя?
Ларыса Жыгар:Асноўных галадаючых маці – тры, яны пайшлі на бестэрміновую галадоўку. Астатнія маці далучаюцца ў працэсе эстафетнай галадоўкай – хто тры дні, хто пяць. Вось я заўтра сама паеду і некалькі дзён таксама буду ўдзельнічаць. Чаму ідзе галадоўка? Асноўнае патрабаванне – гэта сустрэча з кіраўніком краіны. Каб ён пачуў нас. Бо тая сітуацыя з наркотыкамі, якая адбываецца ў краіне, яна жахлівая. 17 тысяч пакараных за наркотыкі знаходзяцца ў месцах зняволення. Іх караюць самымі вялікімі тэрмінамі, якія несувымерныя з тым, што яны зрабілі. Тэрміны ад 8 да 20 гадоў – гэта жахліва. Тым больш яны ж нікога не пазбавілі жыцця. І зараз антынаркатычнае заканадаўства паступіла ў Палату прадстаўнікоў. Будуць зніжаныя па ч.2 і ч.3 ніжнія планкі тэрміну ўсяго толькі на два гады, прычым нам сказалі, што гэта ні ў якім выпадку ні змякчэнне, а проста дыяпазон для суддзяў. То бок, калі ранней судзілі ад 8 да 15 гадоў па ч. 3 арт. 328, то зараз – ад 6 да 15 гадоў.
Я хачу заклікаць бацькоў, якія слухаюць Радыё Рацыя. Беражыце сваіх дзяцей! І прашу, не асуджайце тых маці, якія ідуць на такі крок як галадоўка. Яны ідуць на гэта, каб усё ж такі ў краіне ўзяла верх справядлівасць. Калі вінавацяць нас у тым, што мы дзесьці не даглядзелі сваіх дзяцей, то давайце задумаемся, ці не на роўных мы вінаватыя. Бо калісьці дзяржава праспала гэтую праблему. І ў краіну хлынулі наркотыкі. Падумайце, бо заўтра гэта можа здарыцца з вамі і з вашымі дзецьмі. Што тады вы будзеце рабіць? Не адварочвайцеся, павярніцеся да нашых маці тварам. Пачуйце іхны крык. Улады пакуль ніяк не адрэагавалі. Але я думаю, што нікому не хочацца, каб напярэдадні Еўрапейскіх гульняў быў нейкі скандал. Можна ж уладам пайсці на канструктыўны дыялог з намі і знайсці шляхі вырашэння гэтай праблемы.
Гэты антынаркатычны дэкрэт ніяк не выправіў сітуацыю. Наркотыкі як ішлі, так і ідуць у краіну. І ўжо задаешся пытаннем, ці не чыйсьці гэта выгадны бізнес? А адказваюць за ўсё нашы дзеці. Яны ідуць у месцы пазбаўлення волі, а там – рабская праца. Бо тая праца аплачваецца капейкамі. Яны сталі рабамі.
Патрэбны дыялог з уладамі. Таму мы спадзяёмся, што нас пачуюць і новы міністр МУС, і кіраўнік Адміністрацыі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле тут:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме