21:31 27.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лакальная сустрэча жанчын Мінска і Мінскай вобласці
15 кастрычніка Наста Герыловіч, адказная за працу з рэгіёнамі ў МСД-МГ, запрасіла сацыял-дэмакратак Мінска і Мінскай вобласці на лакальную сустрэчу.
Наста прадставіла новую ініцыятыву маладых жанчын аб стварэнны Жаночай сеткі. Жанчыны прынялі ўдзел у абмеркаванні місіі і цэнтральнага паслання новай жаночай ініцыятывы. Таццяна Трубач выказала прапанову як мага больш выкарыстоўваць досвед тых сацыял-дэмакратак, якія вядуць барацьбу за жаночыя правы амаль 20 год. І прывяла ў якасці прыклада Валянціну Болбат, старшыню Віцебскай абласной арганізацыі БСДП. Вікторыя Пашкоўская расказала пра шведскі вопыт ментарства, калі старэйшыя жанчыны-палітыкі дзеляцца досведам з малодшымі жанчынамі і курыруюць іх першыя крокі ў палітыцы.
Прадстаўніцы рабочай групы “Жанчыны БСДП” з вялікай цікавасцю прагледзелі фільм Шэрыл Сэндберг “Чаму сярод нас так мала жанчын-кіраўнічак?”. А потым адбылася гарачая дыскусія наконт ролі жанчыны ў сучасным грамадстве. Маргарыта Красікава падкрэсліла неабходнасць развіваць лідэрскі патэнцыял актыўным жанчынам і не баяцца ісці наперад. Марыя Малышава, наадварот, выказвалася ў абарану правоў мужчын, а таксама прапанавала мужчын зрабіць сваімі саюзнікамі.
На сустрэчы быў прэзентаваны 5-ы нумар жаночага часопіса “Адлюстраванне”.
Сустрэча была арганізавана Настай Герыловіч, адказнай за працу з рэгіёнамі МСД-МГ, і Жаннай Семянтовіч, каардынатаркай рабочай групы “Жанчыны БСДП”.
Прэс-група БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |