20:00 14.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“ЛУКАШЭНКА ДЭМАНСТРУЕ, ШТО І ЁН НЯ МОЖА ДАМАЎЛЯЦЦА З МАСКВОЙ”
Палата Прадстаўнікоў сёньня не разглядала пытаньне ратыфікацыі Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану. Наступнае паседжаньне Палаты адбудзецца 23 чэрвеня. Варта адзначыць, што парлямэнты Расеі і Казахстану ўжо ратыфікавалі гэты дакумэнт. Ці можна сказаць, што гэты факт шмат гаворыць пра тое, якімі былі вынікі суботніх перамоваў у Маскве Аляксандра Лукашэнкі? Чаму кіраўнікі Беларусі і Расеі нічога не паведамляюць грамадзкасьці сваіх краінаў, чым скончыліся гэтыя перамовы? На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
Цыганкоў: Тое, што Палата Прадстаўнікоў не разглядала пытаньне ратыфікацыі Мытнага кодэксу Мытнага саюзу — ці ня сьведчыць гэта ўскосна пра вынікі сустрэчаў Лукашэнкі ў Маскве? Бо відавочна, калі б вынікі тых сустрэчаў былі пераможныя, то Кодэкс быў бы ўрачыста прыняты.
Калінкіна: Сапраўды, беларускі бок настойвае, каб з Мытнага кодэксу не было ніякіх выключэньняў і настойліва патрабуе адмены мыта на нафту. Але цьвёрдую пазыцыю заняла і Расея, таму відавочна, што нафтавая спрэчка і зьяўляецца перашкодай для падпісаньня Беларусьсю Мытнага кодэксу.
Думаю, у Менску шмат у каго выклікае зьдзіўленьне той факт, што Масква неяк ня вельмі настойвае на тым, каб у Мытным саюзе было абавязкова тры чальцы. І сёньняшнія падзеі, як мне здаецца, сьведчаць, што і дэпутаты, і кіраўніцтва Беларусі чакалі іншых вынікаў ад перамоваў у Маскве.
Цыганкоў: Наколькі ўвогуле нармальная такая сытуацыя, калі пра вынікі перамоваў кіраўнікоў двух дзяржаваў нічога не вядома? Пра што гэта сьведчыць і з пункту гледжаньня вынікаў тых перамоваў, і з пункту гледжаньня стаўленьня кіраўнікоў гэтых дзяржаў да грамадзкасьці сваіх краінаў?
Калінкіна: Гэта, сапраўды, незвычайная сытуацыя. Вельмі рэдка бываюць сустрэчы ў 11 гадзін вечара, калі прэзыдэнт Беларусі прыехаў у Маскву, а расейскіх кіраўнікоў там не было. Маўчаньне, на мой погляд, сьведчыць пра тое, што Беларусь і Расея ўжо не саюзьнікі, але яшчэ няма сьмеласьці і патрэбы казаць, што «мы разышліся». Гэта такое маўчаньне, каб не сказаць лішняга і не пагоршыць сытуацыю.
І ў Беларусі і ў Маскве разумеюць — на дадзены момант эфэктыўна кіраваць Беларусьсю можа толькі чалавек, які знаходзіць спосабы дамаўляцца з Масквой. І зараз Лукашэнка дэманструе, што і ён ня можа дамаўляцца з Масквой. І гэта прынцыпова новае палітычнае становішча беларускага кіраўніка.
Віталь Цыганкоў
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |