16:15 15.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЛЯЎКОВІЧ І СІДАРЭВІЧ ПРАВЯДУЦЬ АСОБНЫЯ З’ЕЗДЫ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ?
Такая магчымасць з'явілася праз тое, што цяпер у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ёсць два старшыні – прызнаны Мінюстам і непрызнаны.
Нагадаем, што ХІІІ з’езд партыі, які адбыўся 10 кастрычніка, Міністэрства юстыцыі з падачы Анатоля Ляўковіча прызнала нелегітымным. Адпаведна, Мінюст не прызнаў і новаабранага старшыню партыі - Анатоля Сідарэвіча.У каментары Еўрарадыё Ляўковіч паведаміў, што не лічыць памылкай сваю скаргу ў Мінюст. На яго думку памылка, якую яму як старшыні партыі давядзецца выпраўляць, – гэта абранне старшынём сацыял-дэмакратаў чалавека, мэтай якога было толькі стварэнне канфлікту ў партыі.
Цяпер Ляўковіч кажа, што рыхтуецца праводзіць легітымны з'езд:
Ляўковіч:"Я буду настойваць на тым, каб прайшла дыскусія ў партыі. І па выніках гэтай дыскусіі правесці з’езд. Каб дэлегаты свядома абяралі кіраўніцтва".
У сваю чаргу Сідарэвіч таксама паведаміў Еўрарадыё, што партыя будзе рыхтавацца да чарговага з’езду.
Еўрарадыё
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |