11:17 27.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лідэры палітычных партый раскрытыкавалі Салану
Лідэры апазіцыі папярэджваюць еўрапейскіх палітыкаў пра небяспечнасць “камерцыяналізацыі” адносінаў з беларускімі ўладамі. Пра гэта было заяўлена ў чацвер падчас сустрэчы лідэраў дэмакратычных партый з ўпаўнаважанымі па правах чалавека, якія прыехалі ў Менск з Нямеччыны, Даніі, Нідэрландаў і Фінляндыі. З беларускага боку ўдзел у размове прынялі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі БНФ Вінцук Вячорка, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада ) Анатоль Ляўковіч. Больш падрабязней пра вынікі сустрэчы ў нашага карэспандэнта Кастуся Вансяцкага.
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі выказалі еўрапейскім амбудсменам сваю занепакоенасць магчымасцю “камерцыяналізацыі” адносінаў еўрапейскіх структур з афіцыйнымі ўладамі. Асабліва дасталася генеральнаму сакратару Еўрасаюзу Хаўеру Салане, які на мінулым тыдні ўпершыню прылятаў у Беларусь. Паводле Анатоля Лябедзькі, да гэтай пары застаецца таямніцай, які пакет прапаноў быў у партфеле высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка.
Як адзначылі палітыкі, Еўропа не мае права забывацца на тое, што афіцыйны Менск не выконвае патрабаванняў Еўрасаюзу па дэмакратызацыі краіны. А тыя “касметычныя змены”, якія і можна пабачыць, разлічаны толькі на знешняга спажыўца. Як паведаміў Анатоль Лябедзька, амбудсмены паабяцалі пільна сачыць за тым, як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі , і пры неабходнасці ўздымаць пытанне пра парушэнне правоў чалавека на ўзроўні сваіх урадаў:
- Кожны з іх так ці інакш казаў, што яго краіна, альбо міністр замежных спраў не будуць сводзіць сітуацыю толькі да вырашэння фінансавых эканамічных пытанняў. Што пытанне дэмакратыі застаецца актуальным. Прадстаўнік Нямеччыны сказаў, што дыялог з мяккай увагай на правы чалавека – гэта слабы дыялог.
Увечары запланаваная сустрэча чатырох упаўнаважаных па правах чалавека з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых цэнтраў.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Менск.
* * *
Еўрапейскія амбудсмены вывучаюць Беларусь
26 лютага ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры амбудсмены Германіі, Даніі, Нідэрландаў і Фінляндыі правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці.
26 лютага у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яханеса Рау ўпаўнаважаныя па правах чалавека Германіі, Даніі, Нідэрландаў і Фінляндыі, у межах двухдзённага візіту ў Беларусь абмеркавалі сітуацыю ў краіне з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. На адной з сустрэч еўрапейскія амбудсмены выслухалі меркаванні лідэраў палітычных партый, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Адсутнасць палітычных зменаў
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі па завяршэнні сустрэчы з еўрапейскімі амбудсменамі, на якую журналістаў не дапусцілі, распавёў, што ўдзельнікі з беларускага боку выказалі сваё стаўленне да працэсаў, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.
Па словах лідэра БНФ, беларускія палітыкі лічаць, што палітычный лібералізацыі ў краіне няма. "У сферы эканомікі, пра лібералізацыю якой заявілі ўлады, нешта фармальна зроблена, а што да палітычных зменаў, то, на нашу агульную думку, акрамя нейкіх сімвалічных крокаў, якія не з’яўляюцца незваротнымі, нічога зроблена не было", - адзначыў Лявон Баршчэўскі.
Паводле палітыка, ва ўдзельнікаў сустрэчы было рознае бачанне, "колькі часу можна даць уладзе, каб выправіць сітуацыю, мяняць законы і практыку іх прымянення, мяняць дыскрыдытаваных чыноўнікаў, якія запэцканыя рэпрэсіямі". На думку старшыні партыі БНФ, ва ўлады ёсць магчымасці да 13 красавіка ўсё гэта прадэманстраваць.
Як адзначыў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, апазіцыя не падтрымлівае зняцця санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў зараз і канчаткова, але выступае за тое, каб даць уладам яшчэ адзін шанец. Але, лічыць палітык, Еўрапейскаму Звязу трэба выразна сказаць, што менавіта павінны зрабіць беларускія ўлады ў пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека.
Прытрымлівацца вяршэнства правоў чалавека
Упаўнаважаны Федэральнага ўраду ў Міністэрстве замежных справаў Германіі па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Гюнтэр Нооке быў у Беларусі тры гады назад, таму можа параўнаць цяперашнюю сітуацыю з тагачаснай. Па словах Нооке, што, калі можна спакойна хадзіць па горадзе, сустракацца з апазіцыяй і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, то сітуацыя нейкім чынам лібералізавалася.
Але прадстаўнік Германіі удакладніў, што ў Беларусі яшчэ застаюцца вялікія праблемы ў галіне свабоды СМІ і свабоды сходаў. "Таксама ўтварэнне партый і рэгістрацыя і няўрадавых арганізацый залежыць ад волі чыноўнікаў ці ад норм заканаўства, якія хутчэй перашкаджаюць, чым дапамагаюць таму, каб тут узнікла адкрытае і свабоднае грамадства", - лічыць нямецкі амбудсмен.
Гюнтэр Нооке падкрэсліў, што вельмі важна, каб пытанні правоў чалавека заставаліся прыярытэтнымі ў палітыцы Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі. "Для гэтага існуюць паслы па правах чалавека, каб нагадваць, што мы самі павінны прытрымлівацца таго, што складае нашу сістэму каштоўнасцяў", - адзначыў Упаўнаважаны Федэральнага ўраду ў Міністэрстве замежных справаў Германіі па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі.
Генадзь Канстанцінаў
* * *
Гюнтэр Ноке: “Зьмены ў Беларусі малаістотныя”
У Менску з двухдзённым візытам знаходзяцца ўпаўнаважаны ўраду Нямеччыны ў Фэдэральным міністэрстве замежных спраў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе і амбасадары па правах чалавека з Даніі — , зь Фінляндыі — і з Галяндыі — . Эўрапейскія омбудсманы прыехалі, каб атрымаць інфармацыю наконт разьвіцьця ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі пасьля леташняга вызваленьня палітвязьняў і выбараў у Палату прадстаўнікоў.
У працоўным графіку візыту нефармальнай групы эўрапейскіх омбудсманаў — сустрэчы з намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі , намесьніцай міністра юстыцыі , а таксама гутаркі з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, палітолягамі.
Упаўнаважаны ўраду Нямеччыны ў Фэдэральным міністэрстве замежных спраў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Гюнтэр Ноке апошні раз быў у Беларусі ў 2006 годзе, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Цяпер ён заўважыў пэўныя зьмены:
“Вядома, мы можам гаварыць пра пэўную лібэралізацыю тут. Але калі мы гаворым пра сыстэму, пра тое, што такое дыктатура, а што такое дэмакратыя, то я павінен сказаць, што ўсе пытаньні, зьвязаныя з выбарчай сыстэмай, рэгістрацыяй няўрадавых арганізацыяй, празьмернымі паўнамоцтвамі прэзыдэнта і недахопам улады ў іншых інстытутаў, незалежнасьцю судовай сыстэмы, якая не існуе… Ва ўсіх гэтых аспэктах, на маю думку, адбыліся вельмі-вельмі малаістотныя зьмены ў гэтай краіне”.
Паводле спадара Ноке, эўрапейскія омбудсмэны па выніках сваёй паездкі ў Менск напішуць справаздачы сваім урадам, а таксама супольную справаздачу, якая паўплывае на рашэньне Эўрапейскага зьвязу наконт санкцый супраць Беларусі. У сакавіку міністры замежных спраў краін Эўразьвязу маюць вызначыцца, ці працягваць на чарговы тэрмін прыпыненьне санкцый супраць афіцыйнага Менску. “Умовай для поўнага скасаваньня санкцый зьяўляюцца дэмакратычныя рэформы і выкананьне правоў чалавека ў Беларусі”, — зазначыў днямі МЗС Нямеччыны.
Для Беларусі няма магчымасьцяў палепшыць адносіны з Эўразьвязам бяз рэзкіх зьменаў у галіне грамадзкіх і палітычных правоў.
Нямецкі омбудсман Гюнтэр Ноке выказаў сваю рэкамэндацыю беларускаму кіраўніцтву:
“Я лічу, што для Беларусі няма магчымасьцяў палепшыць адносіны з Эўразьвязам альбо стаць сябрам Рады Эўропы бяз рэзкіх зьменаў у галіне грамадзкіх і палітычных правоў для ўсіх жыхароў Беларусі. І мы будзем заклікаць урад Беларусі рухацца наперад у гэтым кірунку. Але мяркую, што гэта немалы шлях для нас”.
Старшыня партыі БНФ ў ліку іншых апазыцыйных лідэраў сустракаўся з эўрапейскімі омбудсманамі і выказаў ім наступную думку:
“Нашая пазыцыя ў тым, што ў Беларусі павінны адбывацца інстытуцыянальныя зьмены ў бок дэмакратызацыі і выкананьня правоў чалавека. Бяз гэтых зьменаў усё астатняе — імітацыя альбо сыгналы, якія нікога ні да чога не абавязваюць”.
Валер Каліноўскі 26.02.2009 18:40
* * *
Анатолий Лебедько: «Для нас Европа — это ценности, а не мешок с деньгами»
В Минске 26 февраля состоялась встреча четырех омбудсменов из стран-членов Европейского Союза с лидерами Объединенных демократических сил (ОДС).
В делегацию, напомним, входят уполномоченные по правам человека Германии Гюнтер Нооке, Дании — Арнольд Кристиан де Фин Скибстед, Нидерландов — Арьян Хамбургер и Финляндии — Кари Кахилуото. С белорусской стороны присутствовали лидер ОГП Анатолий Лебедько, председатель БСДП (Грамада) Анатолий Левкович, руководительПКБ Сергей Калякин и лидер Партии БНФ Лявон Борщевский.
Омбудсменам были переданы предложения ОДС и неправительственных организаций по повестке дня переговоров с белорусскими властями. Среди них внесение изменений в Избирательный кодекс, изъятие из Уголовного кодекса политически мотивированных статей, создание равных условий для работы СМИ и для деятельности партий и общественных организаций. На встрече обсуждались также «дело 14-ти», «волковысское дело», ситуация со СМИ в Беларуси.
Гюнтер Нооке отметил, что делегация неофициальная, но ее выводы и предложения будут обязательно учитываться при подготовке решения об отмене точечных санкций в отношении белорусских чиновников.
По итогам встречи Анатолий Лебедько подчеркнул, что «для нас Европа — это ценности, а не мешок с деньгами. И в этом мы кардинально расходимся с белорусскими властями. Если в самой Европе кто-то забыл, на чем стоит Европейский Союз, мы готовы ему об этом напомнить».
«Негоже прикрывать свои экономические интересы заботой о белорусском суверенитете, — сказал политик. — Самая суверенная страна мира — это Северная Корея, но это не сделало счастливыми десятки миллионов корейцев. Изъятие из повестки дня диалога вопросов демократии и прав человека — это тупиковый путь. Кажется, это понимают уполномоченные по правам человека. Мы заявили, что поддерживаем диалог в Беларуси, но критикуем, как он реализуется на практике».
18:03, 26 Февраля |
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме