12:30 11.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Круглы стол” з нагоды 65-ых угодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
На 65-ыя ўгодкі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Берасці на "круглым стале" былі абмеркаваны набалелыя праблемы, якія патрабуюць абавязковага вырашэння, каб Дэкларацыя ў Беларусі перастала быць толькі паперай, кажа лідар абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
- Сама падзея - прыняццё Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - безумоўна гэта найважнейшая падзея ў сучаснай гісторыі. Але адны краіны пайшлі шляхам выкання гэтай дэкларацыі, для другіх краін яна проста існуе на паперы. На жаль, сярод такіх краін і Рэспубліка Беларусь.
Прысутныя на "круглым стале" лідар абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў і кіраўнік філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Супрунюк выдзелілі галоўныя накірункі ў працы па абароне правоў працоўных і журналістаў.
Валянцін Лазарэнкаў: Мінімальны заробак павінен быць не менш як два мінімальныя спажывецкія бюджэты – 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Зразумела і пенсіі таксама ў гэтых памерах.
Алег Супрунюк: Вельмі цяжка журналістам, якія не маюць сталай акрэдытацыі, рабіць сваю працу. Некаторыя выданні выкінутыя з распаўсюду – на іх нельга падпісацца праз дзяржаўную ўстанову “Белпошта”.
Удзельнікі "круглага стала" пагадзіліся з выступоўцамі. Закончылі паседжанне традыцыйным кубачкам гарбаты.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.
Валянцін Лазарэнкаў, Алег Супрунюк:
Ігар Маслоўскі:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |