10:45 06.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Канюс: пры нашай прысутнасці скаргі ўспрымаюцца больш сур'ёзна
Свае правы жыхары Брэста ў большасці проста не ведаюць і маюць патрэбу ў прафесійнай юрыдычнай дапамозе, канстатуюць дэмакратычныя актывісты горада, якія займаюцца праваабарончай дзейнасцю.
Вялікая колькасць зваротаў да дэмакратычнай супольнасці паўстае ўжо тады, калі гаражане разумеюць, што самі ці з падтрымкаю дарагіх адвакатаў нічога не здабудуць, але як адзначае старшыня гарадзкой партарганізацыі БСДП (Грамады) Брэста Ганна Канюс, ў большасці тады ўжо дапамагчы амаль немагчыма, бо выходзіць тэрмін:
Вельмі часта да нас звяртаюцца людзі, калі ўжо страчана магчымасць, калі прайшлі тэрміны, калі яны самі спрабавалі нешта зрабіць, але зрабілі юрыдычна няправільна. Звяртацца да адвакатуры - гэта вельмі дорага. Грамадскія прыёмныя працуюць не кожны дзень. Чалавек разумее, што звяртаючыся ў дзяржаўныя прыёмныя яго праблема не вырашыцца.
Практыка дзейнасьці дэмакратычных актывістаў у сферы прававой дапамогі насельніцтву паказвае, што пры іх прысутнасці скаргі грамадзянаў успрымаюцца больш сур'ёзна з боку чыноўнікаў.
Ян Бязручка,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме