17:46 30.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Канферэнцыя АДС Берасцейскай вобласці
Сёння ўгорадзе над Бугам адбылася канферэнцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)Ігар Маслоўскі і кіраўнік берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі, а таксама актыў гэтых арганізацый. Яны падвялі вынікі парламенцкай кампаніі ў кантэксце перабудоў.
Ігар Маслоўскі, на пытанне, якія галоўныя тэмы былі сёння на канферэнцыі і якія акцэнты білі растаўлены на ёй, адказаў наступнае:
- Я думаю, што мы сёння вельмі плённа папрацавалі і ахапілі асноўныя такія стратэгічныя накірункі нашай працы як мінулае, так і будучае . Па-першае, што мы зрабілі і што выклікала такую шчырую жывую дыскусію - гэта вынікі выбараў. Мы ацанілі станоўчыя і адметныя рысы, якія былі падчас гэтай кампаніі. Па-другое, важным момантам была прэзентацыя антыкрызіснай платформы. Асноўны блок - гэта блок, які быў звязаны з сацыяльная кампаніяй АДС па вобласці. Падчас крызісу абвастраюцца сацыяльныя пытанні, якія хвалююць людзей.Падвядзеннем вынікаў стала тое, што мы прынялі агульную дэмакратычную рэзалюцыю, якая разлічана была на шэраг пунктаў.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі, старшыня Аб'яднаных дэмакратычных сіл Анатоль Лябедзька, так пракаментаваў антыкрызісную платформу АДС:
- Антыкрызісная платформа ёсць вынік сумеснай працы незалежнай экспертнай супольнасці і палітычных структур арганізацый. Гэта наша палітычнае пасланне грамадству, людзям і уладам. У панядзелак пройдзе антыкрызісны форум, на якім пройдзе больш шырокая прэзінтацыя гэтага дакумента. На яго запрошаны і прадстаўнікі ўладных структур, і будуць прадстаўлены усе рэгіёны Беларусі, і адбудзецца яшчэ адна дыскусія. Пасля гэтага дакумент будзе рэтранслеваны на той пляцоўцы, якую стварыла ўлада ў адміністрацыі Лукашэнка і паглядзім, што будзе далей. Для нас наступны крок - гэта данесці яе як можна шырока да грамадзян , да Беларусі. Таму будзем і вучыць людзей, як гэта рабіць, і будзем максімальна ўключаць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, праводзіць улёткавую кампанію. Асноўныя тэзісы - гэта фактычна мы гаворым пра новую эканамічную палітыку. Палітыку, якая скіравана не на таго, што ёсць, не сядзець і далей на энэргетычным гранце Расійскай федэрацыі, а усё ж такі на рэформах рэальных, якія былі зроблены ў многіх Еўрапейскіх краінах, якія сёння далі рэальны вынік і плён, напрыклад, заработная плата сёння той жа Польшчы 1200, а ў Беларусі тут вядуць спрэчкі ці то 300, ці то менш.
Аляксандр Ляўчук, Берасце, Радыё Рацыя.
28-03, 17:53
* * *
АДС хочуць стаць “больш карыснымі і зразумелымі людзям”
У Берасьці 28 сакавіка прайшла канфэрэнцыя абласной кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ёй было вырашана засяродзіцца на вырашэньні сацыяльных праблем беларусаў, каб, паводле слоў , стаць “больш карыснымі і зразумелымі людзям”.
У прыватнасьці, АДС вырашылі дамагацца:
- паўнавартаснага кантролю за дзейнасьцю структур ЖКГ па выкананьні абавязкаў перад жыхарамі;
- вылучэньня зь бюджэту Берасьця сродкаў, каб дзеці, студэнты, інваліды й пэнсіянэры маглі езьдзіць у грамадзкім транспарце за палову цаны;
- зьніжэньня падатковай нагрузкі для малога і сярэдняга бізнэсу;
- перакваліфікацыі звольненых работнікаў прадпрыемстваў за кошт наймальніка;
- павелічэньня дапамогі па беспрацоўі да 50% мінімальнага спажывецкага бюджэту;
- адмены працоўных кантрактаў у цяперашняй форме;
- сацыяльных гарантый і льгот для малазабясьпечаных слаёў насельніцтва ды іншага.
Каб хутчэй дазнавацца пра людзкія праблемы, на канфэрэнцыі прапанавалі стварыць у раёнах “гарачыя лініі” АДС.
У канфэрэнцыі бралі ўдзел 50 актывістаў рэгіянальных структур Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і руху “За Свабоду”, паведамляе .
28.03.2009 16:55
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме