23:02 15.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кандыдату ў дэпутаты Леаніду Дубаносаву не дазволілі правесці пікеты
Кандыдату ў дэпутаты Мікашэвіцкага гарадскога савета Леаніду Дубаносаву не дазволілі правесці пікеты ў незабароненых месцах.
Адмова падпісана кіраўніком гарадскога выканаўчага камітэта Анатолем Давыдовічам, кажа Леанід Дубаносаў:
- На 15-е адмоўлена, але прычына не патлумачана. На 16-е чысло адмоўлена таму, што каля Палаца культуры будзе праводзіцца нейкі дзіцячы конкурс. Вырашыў каля бібліятэкі правесці пікет, мне зноў жа адмовілі таму, што каля бібліятэкі за дзень да гэтага ўжо напісаў заяву Сушко Юрый Міхайлавіч, што ён будзе праводзіць пікет з 10 раніцы да 8 вечара.
Па словах Дубаносава, Юрый Сушко – праўладны кандыдат, былы начальнік Леаніда, які звальняў яго з прадпрыемства “Граніт”, як актывіста свабоднага прафсаюза ўвесну 2013 года.
Перад напісаннем заявы на новае месца пікета, Дубаносаву было сказана, што там дазваляецца правесці пікет.
Леанід Дубаносаў:
Чытаць таксама:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме