20:16 12.01.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Камара пасадзілі на 9 гадоў
Былы генэральны дырэктар Рагачоўскага малочна-кансэрвавага камбінату Міхаіл Камар прысуджаны да 9 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад". Акрамя пазбаўленьня волі, Камару прысудзілі канфіскацыю маёмасьці й пазбавілі права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.
Міхаіла Камара затрымалі ў траўні 2008 года, у дачыненьні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа "Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён падазраваўся ў тым, што, уступіўшы ў змову зь іншымі асобамі, на працягу 2006-2008 гадоў выкрадаў грашовыя сродкі Рагачоўскага малочна-кансэрвавага камбінату. У крымінальнай справе Камара фігуруе ТАА "Прадстаўніцтва Рагачоўскага МКК" у Маскве, кіраваў якім сын Міхаіла Камара. Было ўстаноўлена, што "за нібыта аказаныя прадстаўніцтву Рагачоўскага камбінату рэклямныя й транспартна-экспэдыцыйныя паслугі на рахункі спэцыяльна створаных фірмаў-пасярэднікаў было пералічана, а затым выкрадзена больш 8, 5 млрд. бел. рублёў.
Апрача гэтага, "больш за 300 млн. рублёў у выглядзе страт атрымаў Рагачоўскі МКК ў выніку супрацоўніцтва з расейскай гандлёвай фірмай "Интерпро ", сузаснавальнікам якой зьяўляўся згаданы ўжо сын Камара.
Суд прыняў рашэньне спагнаць з Міхаіла Камара больш 8, 8 млрд. рублёў. У кошт пагашэньня спагнаньня сканфіскаваныя дьзве кватэры ў Бараўлянах, а таксама кватэра ў Гомелі.
12.01.2010
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |