07:02 13.01.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (Фота)
25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дому, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць суддзю, што на ўручэнне падарунку, хай сабе і ў грамадскім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў. Тым не менш, суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй "крамольнай" вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе…
Пасля звароту Антаніны Піванос у Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэнне актывістка атрымала станоўчае. Згодна з ім, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле частка 2 гэтага артыкулу, грамадзяне дзяржаў – удзельніц Пакту, сярод якіх ёсць і Беларусь, маюць права на вольнае выказванне сваіх думак. Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.
Паводле рашэння Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную маёмасць.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |