09:01 16.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу шматдзетнай магіляўчанкі












Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу шматдзетнай магіляўчанкі


Алена Крэнь, якая атрымала штраф за ўдзел у «Маршы
недармаедаў», абскардзіць рашэнне беларускіх судоў на міжнародным узроўні.

АленуКрэнь, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, на штраф у 10 базавых велічынь за актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў. Жанчына не пагадзілася з гэтым рашэннем і абскардзіла яго, аднак касацыйны суд пакінуў штраф у сіле.

На думку Крэнь, яна нічога супрацьпраўнага не здзейсніла, паколькі не парушыла сваімі дзеяннямі грамадскі парадак, правы і свабоды іншых асоб.

Здымак – Аляксандр Бураков, Deutsche Welle

–Суддзяіміліцыянты груба парушылі мае правы, якія гарантуюцца Канстытуцыяй – на свабоду мітынгаў, на свабоду выказвання меркавання, а таксама права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, заяўляла АленаКрэнь.

Жанчына спаслалася на міжнародныя прававыя дакументы, у тым ліку міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны Беларуссю:

–Суддзя суда Ленінскага раёнаКасцюкі супрацоўнікі МУС незаконна праігнаравалі прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, усталяваны спецыяльным Законам “Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь».

Сумесна з праваабаронцам БарысамБухелем Алёна падрыхтавала скаргу і яе ў канцы мінулага снежня ў Камітэт па правах чалавека ААН.

14 красавіка прыйшло паведамленне з КПЧ – скаргу Крэнь прынялі і зарэгістравалі пад нумарам 3173/18. Яе перанакіравалі беларускім уладам, каб тыя выказалі сваю пазіцыю.

Барыс Бухель не сумняецца ў канчатковым поспеху, паколькі скаргі беларусаў на парушэнне свабоды мірных сходаў практычна заўсёды прызнаюцца абгрунтаванымі і задавальняюцца КПЧ.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме