01:30 07.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

«Калі нашых вайскоўцаў будзе ўтрымліваць Расея, то яна будзе імі і камандаваць»

Аляксандар Лукашэнка сёньня даручыў «прапрацаваць пытаньне павышэньня грашовага забесьпячэньня» вайскоўцаў і супрацоўнікаў усяго сілавога блёку. Ці ёсьць патрэба падвышаць даходы менавіта супрацоўнікам сілавых ведамстваў? Як можна паставіцца да ідэі, якую выказаў беларускі кіраўнік, што Расея можна ўзяць на сябе частку матэрыяльнага забесьпячэньня беларускага войска? На гэтыя пытаньні адказвае генэрал міліцыі ў адстаўцы, былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб.

Цыганкоў: Ці зьяўляюцца супрацоўнікі сілавых структураў той катэгорыяй грамадзянаў, заробкі якіх неабходна павялічваць у першую чаргу?

Грыб: Даходы ў супрацоўнікаў сілавых структураў зараз вельмі малыя. Нядаўна публікавалася, што лейтэнант пасьля заканчэньня васковай вучэльні атрымае каля 2-2,5 мільёна рублёў. Звычайныя міліцыянты ў чыне маёра, не супрацоўнікі спэцыяльных войскаў, атрымліваюць каля 2,5 мільёна.

А ў суседзяў тым часам Пуцін гарантуе вайсковаму лейтэнанту 50 тысяч расейскіх рублёў. Гэта 1600 даляраў, а ў нас — 250 даляраў. Аб’явілі, што ў Менску сярэдні заробак — 3,8 мільёна. Дык лейтэнант атрымае толькі палову ад сярэдняга заробку, генэрал на пэнсіі атрымае палову сярэдняга заробку.

Але ж гэта ня лёгкая служба. Дзень і ноч, часам без выходных, час не лімітаваны. Натуральна, трэба павышаць ім заробкі.

Цыганкоў: Лукашэнка таксама заявіў, што накіраваў ліст прэзыдэнту Расеі Мядзьведзеву «пра неабходнасьць пошуку для беларускіх вайскоўцаў дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым пляне». Як вы ставіцеся да ідэі, што іншая краіна будзе плаціць грошы беларускім вайскоўцам?

Грыб: Цалкам адмоўна. Народ кажа — «хто плаціць, той замаўляе музыку», «хто плаціць, той і танчыць». Калі нашых вайскоўцаў будзе ўтрымліваць суседняя дзяржава, то яна будзе імі і камандаваць. Я ня ведаю выпадкаў, каб адна краіна брала на сябе частку ўтрыманьня Ўзброеных сілаў іншай краіны.

Увогуле, мне здаецца, беларускае кіраўніцтва вельмі занепакоенае, бо няма ніякай чаргі ахвотных ісьці працаваць у войска і сілавыя структуры. А калі Расея прапануе прывабныя заробкі для беларускіх адмыслоўцаў, то цалкам магчыма, што яны пойдуць служыць туды. Пытаньні грамадзянства тут вельмі хутка вырашаецца пры адпаведным жаданьні Масквы. А хто тут будзе служыць? Гэта вельмі небясьпечна.

  

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме