22:32 03.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Калі мы адчуем на сабе “Ўсходняе партнёрства”?
Месяц як Беларусь ва “Ўсходнім партнёрстве”, але Еўрарадыё пакуль не адчула ўплыву еўрапейскай блізкасці на нашае жыццё. Калі ж ўсе мы — грамадзяне, улада, апазіцыя — памацаем “партнёрства” сваімі рукамі? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да палітолагаў ды беларускага МЗС.
Прэс-служба МЗС пакуль не ведае, якія праекты рыхтуе афіцыйны Мінск у межах праграмы. Нам параілі даслаць пытанні, каб перадаць іх “адказным” работнікам ведамства.
Палітолаг Андрэй Фёдараў тлумачыць гэта тым, што яшчэ не відаць канкрэтных контураў праграмы.
Андрэй Фёдараў:"Па-мойму, да канца не вызначыліся ў Бруселі — што з “партнёрствам” рабіць, у якіх накірунках яго развіваць. Праўда, у сярэдзіне чэрвеня будзе форум “Усходняга партнёрства”, магчыма, там прыйдуць да нейкіх канкрэтных рашэнняў".
Палітолаг мяркуе, што шмат чаго залежыць і ад беларускага боку.
Андрэй Фёдараў: “Ідэя сама па сабе добрая, але, як заўсёды, д’ябал тоіцца ў дэталях. Калі б Мінск істотна адкрыўся насустрач Захаду, рэакцыя не прымусіла б сябе чакаць. І зноў жа ўсё залежыць ад хуткасці, з якой Мінск зробіць крокі насустрач Захаду — тады паскорыцца сам працэс. Інакш ён будзе ісці вельмі і вельмі павольна”.
Аналітык Раман Якаўлеўскі да “Ўсходняга партнёрства” ставіцца скептычна, нават называе яго “лялькай”.
Раман Якаўлеўскі:"Асабіста я лічу, што "партнёрства" — гэта “лялька” на сённяшні дзень; лялька — гэта калі звонку грошы, а ўнутры — пуста. На сённяшні дзень гэта толькі ініцыятыва, нічога больш. Афіцыйны Мінск гатовы прыняць і прапанаваць толькі тыя праекты, удзел у якіх нясе прамую, маментальную выгаду. Але пры гэтым цалкам — падкрэсліваю: цалкам! — ігнаруецца, што “Ўсходняе партнёрства” павінна базіравацца на агульнапрынятых каштоўнасцях: свабода слова, правы чалавека, вяршэнства закона. Беларускі бок да гэтага глухі і гэтага не хавае".
Дацэнт кафедры міжнародных адносінаў БДУ Аляксандр Ціхаміраў кажа, што пакуль паміж Беларуссю і Еўропай ідзе “прыцірка”:
Аляксандр Ціхаміраў:“Ёсць набор абяцанняў, якія, магчыма, рэалізуюцца ў будучыні. Але такой усвядомленай і канцэпцыі, і праграмы, і дэтальнай распрацоўкі, што характэрна для еўрапейцаў, я пакуль не пабачыў. Пакуль гэта нейкая прыцірка і праясненне пазіцый, па якіх можна супрацоўнічаць”.
Палітолаг гаворыць, што Мінск абярэ тактыку "дробных крокаў", без глабальнага збліжэння з Еўропай і без глабальнага разрыву з Расіяй.
Аляксандр Ціхаміраў: "Каб гэта запрацавала, трэба знайсці кропкі сутыкнення. У нас будзе тактыка “дробных крокаў”: не будзе глабальнага і рэзкага збліжэння".
Антон Валатковіч 2009-06-03 18:49:34,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |