12:00 17.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КУДЫ ІДЗЕ "ГРАМАДА"?
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" будзе рыхтавацца да паўторнага з'езду з-за непрызнання мінулага Міністэрствам юстыцыі. Абраны на непрызнаным з'ездзе старшыня Анатоль Сідарэвіч накіраваў ліст намесніку міністра Мінюста, а экс-старшыня Анатоль Ляўковіч заявіў "беспартыйным не месца за партыйным рулём".
Гэтая сітуацыя ніяк не нагадвае падрыхтоўку да новага з'езда, які б у выніку правільнага правядзення набыў заканадаўчую моц. Са свайго боку сябра Цэнтральнага камітэту партыі Валянцін Лазарэнкаў зазначае, што кожнаму з сябраў партыі трэба працаваць надалей, бо ад кожнага члена залежыць арганізацыя:
- Праўда, што кіраўніцтва не дапрацавала і мы самі не дапрацавалі, калі прынялі тых людзей альбо людзі былі ўжо дзесяць гадоў у партыі і не ведаюць, што трэба выконваць праграму партыі і ідэйны бок, які не патрабуе сродкаў. Ідзі да народа размаўляй, ідзі з народам працуй. Гэта там дзе ты не ёсць, на тым месцы дзе ты ёсць партыя і нічога іншага ў партыі няма. Партыя гэта не Ляўковіч, не Маслоўскі, не Лазарэнкаў. Партыя - гэта ўсе мы разам, калі мы нясем нейкую ідэю.
Нагадаем, што 10 кастрычніка адбыўся з'езд БСДП "Грамада" на якім быў абраны старшынёй Анатоль Сідарэвіч, які некалькімі днямі раней заявіў аб выхадзе з партыі. Экс-старшыня Анатоль Ляўковіч не пагадзіўся з рашэннем з'езду і паабяцаў падаць скаргу ў Мінюст.
Радыё Рацыя .Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |