22:46 29.09.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КРЭДЫТЫ — У АБМЕН НА СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ
Сёньня кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, акрэдытаваныя ў Менску, правялі дзьве сустрэчы — зь беларускімі праваабаронцамі і кіраўнікамі палітычнай апазыцыі.
Набліжаецца час, калі міністры замежных справаў краін Эўразьвязу ў Брусэлі будуць вырашаць далейшы лёс замарожаных візавых санкцыяў адносна Аляксандра Лукашэнкі і іншых вышэйшых беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта найперш вялася размова падчас сёньняшніх сустрэчаў.
З замежнымі дыпляматамі размаўлялі , , , ды іншыя. Амбасадар Швэцыі ў Беларусі (менавіта ягоная краіна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе) адразу прапанаваў не засяроджвацца на маніторынгу становішча ў краіне, а казаць пра тое, як Эўразьвяз можа паўплываць на сытуацыю ў Беларусі.
Удзельнік сустрэчы, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі адзначае, што размова была надзвычай цікавай:
“Але магу сказаць толькі тое, што там гаварыў я. Бо прапанова была такая — зьмест сустрэчы на публіку не выносіць. Хаця адбывалася яна ў звычайным памяшканьні, і я думаю, што Аляксандар Рыгоравіч ужо гартае стэнаграму выступаў”.
Спадар Лябедзька кажа, што акцэнтаваў увагу на неабходнасьці сыстэмных, а не касмэтычных зьменаў, галоўныя зь якіх — свабодныя выбары:
“Таму формула “крэдыты і інвэстыцыі ўзамен на свабодныя выбары” пры адсутнасьці палітрэпрэсаваных, палітвязьняў і спыненьні палітрэпрэсіяў — гэта, на мой погляд, актуальна. І гэта тое, што можа прывесьці да нейкіх зьменаў у Беларусі. Тым больш, што без свабодных выбараў ня можа быць сытуацыі зь несвабоднай прэсай, зь незарэгістраванымі арганізацыямі і г.д. Гэта адразу цягне за сабой, як ланцуг, стос іншых праблем, якія павінны вырашацца паралельна. І ў гэтым, я лічу, моц такой пазыцыі”.
Яшчэ адзін удзельнік сустрэчы — кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сказаў “Свабодзе”, што ён таксама зьвяртаў увагу дыпляматаў на неабходнасьць свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі:
“І сёньня ад уладаў можна дамагацца нейкіх крокаў, на якія яны могуць пайсьці. Я канкрэтна ўздымаў пытаньне пра мажырытарна-прапарцыйную сыстэму выбараў. Наша партыя ўжо ўносіла такую прапанову ў Адміністрацыю прэзыдэнта. І з адміністрацыі да нас прыйшла інфармацыя пра тое, што гэта прапанова разглядаецца. І сёньня я выказаў меркаваньне, што салідарна — і мы, і Эўразьвяз — маглі б гэтую ініцыятыву прасоўваць. У пляне зьмены Выбарчага кодэксу”.
Дарэчы, у верасьні праблемы выбарчага заканадаўства павінны была разгледзець грамадзкая кансультатыўная рада пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Аднак на сёньня дата правядзеньня гэтага паседжаньня яшчэ ня вызначаная.
Уладзімер Глод
* * *
Оппозиционеры -- послам ЕС: Режим Лукашенко не заслужил отмену санкций
Белорусские демократы и дипломаты Евросоюза обменялись мнениями о ситуации в Беларуси и прогнозах ее развития.
Встреча представителей оппозиции с послами ЕС состоялась накануне обсуждения вопроса отмены санкций для белорусских чиновников. Напомним, что 16 ноября Евросоюз и США будут обсуждать вопрос о продлении визовых санкций против ряда высокопоставленных чиновников Беларуси. Поэтому, как отмечает , дипломатов очень интересовал вопрос, каким образом изменилась ситуация в стране за полгода. Со своей стороны представители оппозиции высказали свое мнение по этому поводу.
«Первый наш «месседж» - за последний год мы имеем нулевой прогресс по тем четырем пунктам, которые мы считаем «лакмусовая бумагой» для определения ситуации, -- заявил лидер Объединенной гражданской партии (ОГП) Анатолий Лебедько. -- И это значит, что 16 ноября у Европейского Союза не будет никаких оснований, чтобы снимать визовые санкции в отношении чиновников. Скорее всего, нужно продлить прежнее решение. Но при этом более ясно сфокусировать, что должно быть сделано властями в течение этого времени. И в зависимости от прогресса по конкретным пунктам принимать окончательное решение».
Во встрече с послами Евросоюза приняли участие: бывший политзаключенный, экс-кандидат в президенты Александр Козулин, один из координаторов гражданской кампании «Европейская Беларусь» Евгений Афнагель, лидер «Маладога фронта» Змитер Дашкевич, председатель Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Анатолий Левкович, лидер движения «За свободу» Александр Милинкевич, председатель Партии БНФ Алексей Янукевич, сопредседатель партии Белорусская христианская демократия Павел Северинец.
* * *
Лідэры апазіцыі сустрэліся з амбасадарамі краін-сябраў Еўрасаюза
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся з амбасадарамі дзяржаў-сябраў Еўрапейскага саюза. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец. "Традыцыйна гэтая сустрэча па просьбе амбасадараў прайшла ў фармаце "не для прэсы", — патлумачыў Лябедзька ў інтэрв'ю БелаПАН.
Паводле яго слоў, амбасадараў найбольш "цікавіў адказ на пытанне: што рабіць?". Лідэр АГП прадставіў сваё бачанне "праграмы" пад умоўнай назвай "Крэдыты і інвестыцыі ў абмен на свабодныя выбары, адсутнасць рэпрэсій і палітычных зняволеных".
"Свабодныя выбары немагчымыя без наяўнасці свабоднай прэсы, рэгістрацыі палітычных структур і грамадскіх аб'яднанняў, ва ўмовах палітычных рэпрэсій. Галоўнае ў арыентацыі на свабодныя выбары — каб улады зрабілі сістэмныя змены ў бок празрыстасці гэтага працэсу, а не абмежаваліся касметыкай", — лічыць Лябедзька.
Лідэр АГП таксама выказаў сваё меркаванне аб удзеле Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства". Ён мяркуе, што павінна праводзіцца сістэмная праца па ўключэнні ў рэалізацыю гэтай праграмы палітычных суб'ектаў нароўні з уладай.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме