11:46 22.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КОЛЬКІ БЕЛАРУСАЎ МОГУЦЬ НАБЫЦЬ АЎТО Ў САЛОНЕ?
Такое пытанне адразу напрошваецца пасля нядаўніх рэкамендацый міністра ўнутраных спраў Беларусі генерала Анатоля Куляшова набываць аўтамабілі ў салонах.
Міністр мяркуе, што, купляючы новы аўтамабіль у салоне, грамадзяне будуць застрахаваны ад набыцця транспартных сродкаў, якія былі выкрадзены.
У краіне, дзе сярэдні заробак складае каля 360 долараў (паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальны налічаны сярэдні заробак па краіне ў студзені — лютым склаў 1007,6 тысячы рублёў), прыйсці ў аўтамабільны салон за новым аўто могуць дазволіць сабе толькі вельмі заможныя людзі — тыя, каму ёсць што сказаць і падатковай інспекцыі, якая абавязкова пацікавіцца і праверыць, ці на легальныя сродкі была набыта машына ў салоне і ці спраўна пакупнік плаціць падаткі.
А ў сённяшніх крызісных умовах, калі людзі лічаць грошы ад зарплаты да зарплаты, рэкамендацыя міністра ўнутраных спраў і ўвогуле ўспрымаецца як здзек...
Між іншым, папярэднік Куляшова Уладзімір Навумаў у свой час з большым разуменнем ставіўся да людзей, якія ездзяць за рулём. Так, калі пайшла пагалоска пра тое, што патрабаванне перайсці на “зімовую гуму” зробяць абавязковым, то Навумаў заявіў: у краіне няма грошай, каб уводзіць абавязкое выкарыстанне “зімовай гумы”, бо ў некаторых машыны каштуюць менш, чым адно “зімовае” кола.
Дарэчы, да нядаўняга часу ў самога Анатоля Куляшова не было асабістага аўтамабіля. Пра гэта ён сам расказаў журналістам, калі яго прызначылі на міністэрскую пасаду.
“Мяне прывозяць на працу на службовай машыне, — распавядаў генерал “Народнай волі”. — З’яўляюся ў Міністэрстве прыблізна ў палове сёмай раніцы, з’язджаю ў восем — палове дзявятай вечара. Часу і сіл на тое, каб ісці дадому пешшу, ужо не хапае. Хочацца хутчэй дабрацца дадому і адпачыць. Дарэчы, на службовым аўтамабілі іншы раз і сам еду за рулём”.
ЁСЦЬ ІДЭЯ
Міністэрства ўнутраных спраў на чале з тым жа Куляшовым магло б арганізаваць паслугу (хаця б і платную) для тых, хто набывае патрыманыя аўто. Праверыць па базе МУС альбо Інтэрпола, ці не была машына, якую збіраешся набыць, выкрадзена, пагадзіўся б кожны.
КОЛЬКІ КАШТУЕ АЎТО З САЛОНА?
Вось толькі прыблізныя кошты, па якіх сёння можна замовіць новае аўто ў сталічных салонах.
Форд Фокус - ад 15 600 долараў
Таёта Карола - ад 20 000 долараў
Таёта Рав-4 - ад 30 000 долараў
Гарадскі хэтчбэк Сітраен С3 Пікаса Трэнд (бензін) - ад 11 990 еўра
Сямейны мінівэн Сітраен С3 Пікаса Трэнд (бензін) - ад 16 800 еўра
Ірына ЖУК
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме