00:15 14.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КЛАСКОЎСКІ: ГРЫБАЎСКАЙТЭ СПРАБУЕ “АДМЫЦЦА” ЗА ГІСТОРЫЮ З БЯЛЯЦКІМ (ДАПОЎНЕНА)

Палітаглядальнік Аляксандр Класкоўскі лічыць выказванне прэзідэнткі Літвы наконт беларускай апазіцыі жаданнем зрабіць "добрую міну пры кепскай гульні".

Еўрарадыё: Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ зноў крытычна выказалася наконт беларускай апазіцыі. "Калі прыгледзецца больш уважліва, то частку з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль", - заявіла кіраўнік дзяржавы ў аўторак у інтэрв Літоўскаму радыё (паведамляе "Інтэрфакс-Захад"). Адкуль такая крытыка?

Класкоўскі: Я думаю, што ў дадзеным выпадку такія крытычныя заўвагі ў адрас беларускай апазіцыі, тым болей з выразным антырасійскім падтэкстам – гэта спроба, я скажу наўпрост, “адмыцца” за гэтую непрыгожую гісторыю з Бяляцкім, са здачай ягоных рахункаў, калі на Літву ўпаў густы цень. Тым болей і раней мы памятаем гэты візіт Грыбаўскайтэ ў Мінск перад выбарамі, такія заляцанні перад дыктатарам, і гэта такая непрыгожая гісторыя, калі “здалі” аднаго з праваабаронцаў, культавую фігуру ў гэтай сферы.

І зараз, каб неяк апраўдацца - а паглядзіце на гэтую апазіцыю, паглядзіце, якая яна, у бок Расіі. Тут яўна жаданне згуляць на антырасійскіх настроях. Але ж гэта не апраўдвае такіх падвойных стандартаў, незразумелых падыходаў, калі, з аднаго боку, ім (бел. апазіцыі) дэкларуюць дапамогу, жаданне падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, а з іншага боку, даюць кампрамат, нейкія звесткі тым самым структурам рэжыму, якія заточаныя пад рэпрэсіі.

Тое, як гэтая заява прагучала, дык атрымліваецца, што надта добра ведаюць, хто фінансуе беларускіх апазіцыянераў і г.д. Яны ўжо паказалі гэтую дасведчанасць у гісторыі з Бяляцкім. Па-першае, калі існуюць нейкія схемы фінансавання, ды яны латэнтныя дастаткова, дзіўна, з якіх крыніц, напрыклад, кіраўніцтва Літвы дакладна ведае, хто фінансаваў каго з беларускіх кандыдатаў. Па-другое, геапалітычны выбар Беларусі, у гэтым сэнсе і грамадства расколата, таму натуральна, што частка кандыдатаў адпрацоўвала гэты расійскі вектар. Як мінімум, некарэктныя гэтыя выпады, я думаю. Мне здаецца, гэта жаданне проста зрабіць добрую міну пры кепскай гульні.

Еўрарадыё: Некарэктныя, але таксама вельмі нагадваюць афіцыйную пазіцыю кіраўніцтва Беларусі, якая агучваецца ў дзяржаўных СМІ.

Класкоўскі: У гэтых выказваннях адлюстроўваецца падвойная мараль, можа, не для ўсяго ЕС, але для пэўнай кагорты дзеячаў, якія, з аднаго боку, хочуць паказаць, што яны барацьбіты за дэмакратыю, а з іншага боку, мець нейкія стасункі з беларускім рэжымам. Літва, сапраўды, ад перавалкі калійных угнаенняў, напрыклад, беларускіх вялікія грошы атрымлівае. Хочацца сядзець на двух крэслах. У дадзеным выпадку дзіўна, што той жа ЕС ладзіць нейкую донарскую канферэнцыю, сёлета была ў Польшчы вялікая, дзе дэкларавалі, што 87 мільёнаў еўра на дапамогу беларускай апазіцыі. А гэта не гранты? Што яны не ведалі пра гэта? Што яны не ведаюць, што ў Беларусі ўсе каналы перакрытыя, што любы бізнэсовец, які дасць апазіцыі грошы, яму сякір-башка на заўтра будзе.

Рабіць выгляд, што яны гэтага не разумеюць, нібыта ў нас такія самыя як і ў Еўропе магчымасці для палітычнай барацьбы, у нас жа гэта фактычна паўпадполле ідзе. Гэта ж дыктатура. Яны хутка забыліся, што такое таталітарны лад і зараз кідаюць гэтыя камяні, гэта дзіўна. Калі цытата дакладная, не вырваная з кантэксту, то, я думаю, што і так бы мовіць старэйшыя таварышы з Бруселя тут спадарыню Грыбаўскайтэ паправяць, бо гэта ідзе ў разрэз з палітыкай Бруселя.

    *  *  *

                              Зингерис: самый большой могильщик белорусской демократии – не оппозиция, а Лукашенко

самый большой могильщик белорусской демократии - не оппозиция, а президент Александр Лукашенко, утверждает председатель парламентского Комитета по иностранным делам Эмануэлис Зингерис.

Об этом политик заявил 13 сентября после того, как президент Литвы Даля Грибаускайте в интервью Литовскому радио раскритиковала якобы пророссийскую направленность белорусской оппозиции и заявила, что оппозицию больше интересуют деньги, а не независимость.

"Именно Лукашенко делал все, чтобы были закрыты все белорусские школы, уничтожена белорусская самобытность и обрусела Беларусь. Он и является самым большим могильщиком белорусской демократии, пытается стереть границу между независимой Беларусью и бывшего СССР, воссоздавая весь менталитет СССР на белорусском пространстве и продолжая репрессии. А президента Литвы я лично критиковать не собираюсь", - сказал Зингерис.

Он признал, что у России есть возможности разными способами увеличивать влияние в разных странах, однако подчеркнул, что белорусских демократов, часть из которых сидит в тюрьмах или быть может убита, он бы так не охарактеризовал.

"У России есть масса возможностей усиливать свое влияние как в Литве, так и в Германии и, конечно, в Беларуси. Но это не означает, что мы не должны помогать демократии. И я бы так не говорил о демократах в Беларуси, поскольку немалая их часть находится в тюрьме, другие погибли или пропали без вести", - сказал Зингерис.

Во вторник Грибаускайте сказала, что часть кандидатов в президенты Беларуси, участвовавших на выборах в декабре "финансировалась и поддерживалась Кремлем".

"Когда говоришь или слышишь, что говорят некоторые представители оппозиции, чего мы обычно не слышим - это то, что их приоритет и цель - это независимость Беларуси. Этого мы практически не слышим. Мы обычно слышим, что нужно больше денег, и что Россия по сути является другом. Вне всякого сомнения, это вызывает у нас определенное беспокойство, поскольку литовский интерес - это независимый сосед, независимая страна", - сказала Грибаускайте.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме