13:15 19.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КДК не знайшоў прычын, каб прыцягнуць Цэнтрвыбаркам да адміністрацыйнай адказнасці
Паводле КДК прапановы па зменах выбарчага заканадаўства, якія накіравалі ў Цэнтрвыбаркам суб'екты кампаніі «Права выбару-2015», з'яўляюцца па сутнасці прапановамі аб прыняцці праектаГэткая трактоўка з'яўляецца неправамернай: Выбарчы кодэкс відавочна падзяляе заканадаўчую ініцыятыву грамадзян (якая рэалізуецца ініцыятыўнай групай, зарэгістраванай у ЦВК згодна з п.10 арт.33 Выбарчага кодэкса) ад працы Цэнтральнай камісіі па разглядзе зваротаў арганізацый (п.27 арт. 33 Выбарчага кодэкса) і па сістэматызацыі выбарчай практыкі і ўдасканаленні выбарчага заканадаўства (п. 28 і 29 арт. 33 Выбарчага кодэкса).
Адзін з каардынатараў кампаніі «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі лічыць, што Цэнтрвыбаркам у сваёй працы вольны беспакарана парушаць заканадаўства аб зваротах грамадзян і арганізацый.
У кампанію па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме