19:19 03.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КДБ ПАКУЛЬ МАЎЧЫЦЬ
У панядзелак апошні тэрмін, калі Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі па Брэсту мусіць даць адказ па справе звязанай з распаўсюдам правакацыйнай улёткі накіраванай супраць кандыдатаў ад Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Улётку распаўсюдзілі за два дні да выбараў.
Пакуль афіцыйныя сілавыя структуры маўчаць, то дзяржаўная прэса адразу абвінаваціла ва ўсім дэмакратычных актывістаў, адзначае старшыня сацыял-дэмакратаў Брэста Ганна Канюс:
- Згодна з заканадаўчымі актамі любыя заявы, скаргі складзеныя ў момант выбарчай кампаніі разглядаюцца ад трох да дзесяці дзён у залежнасці ад неабходнасці адмысловага следства. Я так разумею, што ў нас сітуацыя, калі такое следства трэба і таму КДБ мусіць даць нам свой афіцыйны адказ у панядзелак.
Сябры Партыі БНФ і БСДП "Грамада" ужо зрабілі для сябе з гэтага выснову, але будуць да апошняга намагацца разбіральніцтва гэтай справы з боку ўладаў.
Ян Бязручка, , Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме