22:00 24.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАТОЛІКІ ПРОСЯЦЬ БІСКУПАЎ ВЫСТУПІЦЬ У АБАРОНУ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Зварот падпісалі касцёльныя актывісты з дзясяткаў гарадоў Беларусі.
Дзясяткікатолікаўпросяцьбіскупаўвыступіцьуабаронупалітвязняў. Зварот накіраваны кардыналу Казіміру Свёнтку, арцыбіскупу Марціну Відавічу, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, біскупам Аляксандру Кашкевічу, Антонію Дзям’янку, Уладзіславу Бліну, Казіміру Вялікасельцу."Мы просім Вас, глыбокапаважаныя пастыры, не заставацца абыякавымі да грубага парушэння нормаў законнасці, справядлівасці, правоў чалавека, якое назіраецца ў нашай краіне",- гаворыцца ў звароце.
"Мы ўсведамляем, што сітуацыя, якая сёння склалася ў нашай краіне, ёсць занадта складанай для таго, каб вырашыць яе выключна чалавечымі сіламі. Але, як казаў Ісус, "што немагчыма ў людзей, тое магчыма ў Бога" Таму заклікаем Вас нястомна маліцца за нашую краіну — каб Бог паспрыяў спыненню беззаконня і гвалту і аднаўленню справядлівасці і супакою. Заклікаем Вас маліцца за тых, хто сёння пры ўладзе — каб яны пакаяліся і перасталі чыніць несправядлівасць. Заклікаем Вас маліцца за ўвесь беларускі народ — каб людзі, узмоцненыя Духам Святым, не баяліся ў нялёгкіх і небяспечных умовах кіравацца сваім сумленнем, а не парадкамі "гэтага свету".
Мы просім Вас прыкласці ўсе магчымыя намаганні для аднаўлення ў нашай краіне справядлівасці і супакою", - гавораць аўтары звароту.
Еўрарадыё
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |