15:30 26.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

«КАРТА ПАЛЯКА»: ПРАГМАТЫЧНЫ ПАТРЫЯТЫЗМ (БЕЛОРУССКИЙ ОТВЕТ НА ПОЛЬСКИЙ ВОПРОС, Дополнено)

Вось ужо каторы дзень дзяржаўныя СМІ разам з дэпутатамі абсліньваюць тэму “Карты паляка”. Я ж лічу, што гэты праект нічога надзвычайнага, з пункту гледжання феномена нацыянальных дзяржаў і міжнароднага права, не ўяўляе. Кожны народ, дафарміроўваючы сваю нацыю — асабліва ў найноўшай гісторыі, абапіраецца на свае гістарычныя (гераічныя і пакутніцкія) міфы, актуалізуе нацыянальныя інтарэсы (якія могуць трактавацца суседзямі або хаўруснікамі як эгаізмы), час ад часу апелюе да этнічнага і рэлігійнага патрыятызму, вырашаючы бягучыя жыццёвыя праблемы.

У маім уяўленні Польшча і сёння — больш чым нацыя ў традыцыйным еўрапейскім разуменні. Яна чымсьці нагадвае яўрэйскую супольнасць. Хто знаёмы з патрыятычна-рэлігійнымі захапленнямі Адама Міцкевіча ў апошнія гады ягонага жыцця і спробы стварыць яўрэйскі легіён на грошы Ротшыльда на расійска-турэцкім фронце, зразумее, пра што я гавару.

Польшча, краіна з глыбокімі каталіцкімі традыцыямі, хаця і з’яўляецца членам Еўрасаюза, але не падзяляе пакуль афіцыйных мультыкультуральных “постнацыянальных” настрояў тыпу галандскіх ці нямецкіх, не спісала ў архіў гістарычны патрыятызм.

Яшчэ адзін імпульс да мацавання патрыятызму і абароны нацыянальных інтарэсаў, хаця і не з’яўляецца цалкам паліткарэктным з гледзішча еўраінтэграцыі, аднак для Польшчы будзе карысны. Тысячы палякаў з’ехалі на заробкі ў Скандынавію, Вялікабрытанію, Нямеччыну. Навошта палякам прымаць у вызваленыя нішы імігрантаў з Бангладэш, калі можна атрымаць працавітых, дастаткова кваліфікаваных, блізкіх па мове і культуры грамадзян суседняй краіны, дзе іх, мякка кажучы, не вельмі песцяць? Ці не пра тое ж марыць і Расія, заклікаючы сваіх суродзічаў вяртацца на Радзіму з абшараў былога СССР, аднак не можа па-жыццёваму іх прывабіць?

Не трэба забывацца і на дэмаграфію. Узгадайце спрэчкі Польшчы і Брусэля пра квоты, працэнты і колькасць насельніцтва краін-членаў ЕС. Гожыя для Польшчы беларускія палякі хутка інтэгруюцца і з “картачных” стануць грамадзянамі. Нікога да Беларусі ўказам прэзідэнта не прывяжаш. Гэта ж трэба быць абсалютным ненавіснікам свайго народа і не вельмі разумным чалавекам, каб выцясняць нацыянальных патрыётаў за мяжу і публічна ганарыцца тым, што да нас прыязджаюць на жыхарства людзі з далёкіх краёў, часта выпадковыя асобы, не заўсёды з самай лепшай біяграфіяй, адукацыяй і намерамі!

У свой час немцы пасля аб’яднання краіны на выключна льготных умовах дазволілі перасяленне “савецкіх немцаў” на этнічную радзіму, што, дарэчы, адпавядала спецыяльнаму дадатку да артыкула аб грамадзянстве ў Канстытуцыі ФРГ, дзе генетычныя немцы мелі прыярытэтнае права на атрыманне грамадзянства. Праўда, скалечаная працоўная ментальнасць “савецкіх” немцаў перашкаджала ім інтэгравацца і рабіць кар’еру. І не ўсе немцы ўхвалялі палітыку дзяржавы ў падтрымцы “родных” этнічных рэпатрыянтаў. І не ўсе палякі падтрымліваюць сёння ідэю “карты паляка”: бясплатных месцаў ва ўніверсітэтах ды сацыяльных ільгот у сённяшняй Польшчы і “карэнным” грамадзянам не хапае. А Еўрасаюз на такую “нацыяналістычную” праграму грошай можа і не даць. Прыйдзецца польскаму ўраду хітрыць ды закрытыя балансы гарбузаваць. Аднак, думаю, што касцельныя беларусы-палякі будуць удзячнымі і паспяховымі “картачнымі” студэнтамі і гастарбайтэрамі, а потым, можа, і грамадзянамі Польшчы.

Ці ўзгадайце тых жа прыбалтаў, што заклікалі сваіх суайчыннікаў вярнуцца на радзіму пасля здабытай незалежнасці. Падобныя крокі рабілі ў свой час і венгры. А што, амерыканская грын-карта не тое самае? Краіна імігрантаў адбірае лепшых. Тут яшчэ не-постнацыянальная Польшча “збірае” на свае тэрэны рухавых, па-добраму авантурных, па-неафіцку патрыятычных асоб, якія былі часта пасынкамі на сваёй беларускай Радзіме.

Лепш бы наша Міністэрства замежных спраў заахвочвала амбасадараў за мяжой з беларускай дыяспарай хаця б у тэлеінтэрв’ю па-беларуску гаварыць, чым ноты пратэсту на палякаў пасылаць. І горка, і смешна, і зайздросна. Палякі — разумная нацыя. Калі ж ужо ў нас хопіць розуму аб’явіць пра сваю “карту беларуса”? Пакуль што наш кіраўнік дзяржавы абяцае суседзям, што, прыехаўшы да нас, яны будуць “чувствовать себя лучше, чем дома”.

Пётр САДОЎСКI, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, былы пасол Беларусі ў Германіі
, пятнiца 25 лютага 2011 г.

    *  *  *

                                                                           Белорусский ответ на польский вопрос

Намедни депутаты Палаты представителей Национального собрания предложили Конституционному суду Республики Беларусь изложить позицию относительно того, соответствует ли закон Республики Польша "О карте поляка" общепризнанным принципам и нормам международного права.

Честно говоря, смысл сего действа не совсем понятен. Ну изложит КС свою позицию... И что? Понятное дело, что сей акт Высокого суда не будет иметь никаких правовых последствий.

В соответствии со ст. 116 Конституции Республики Беларусь правовые последствия могут иметь заключения КС о соответствии нормативных правовых актов, международных договоров, в которые вступила Беларусь, Конституции. Отменять же нормативный акт другого государства белорусский суд не вправе.

Очевидно, белорусские парламентарии руководствуются декретом президента, который дал право КС давать оценку правовым актам других государств, если они затрагивают интересы Беларуси. Но такая оценка является решением, скорее, политическим, нежели юридическим.

Будет ли это политическое решение иметь некий вес? Сомнительно – ведь репутация белорусского правосудия отнюдь не безупречна.

Совершенно непонятно зачем вообще белорусское государство поднимает "польский вопрос". Что такого страшного в этой карте поляка?

Карта поляка является документом, подтверждающим принадлежность гражданина стран СНГ и Балтии к польскому народу. Обладатель карты имеет право на некие льготы со стороны Польши. И что?

В конце концов, это суверенное право государства самостоятельно решать вопрос о предоставлении льгот неким иностранцам. Кстати, Республика Беларусь также предоставляет льготы этническим белорусам. Они вправе бесплатно получать образование в нашей стране, им проще получить вид на жительство и белорусское гражданство.

Лично я не вижу проблемы в том, что часть белорусских граждан может получить карту поляков". Этническое, культурное, языковое разнообразие Беларуси – это преимущество, а не недостаток; ему надо содействовать. У нас в стране спокойное мультикультурное общество, лишенное межэтнических конфликтов. И негоже белорусскому государству делить своих граждан.

Граждане Республики Беларуси не являются собственностью Беларуси и имеют право самостоятельно определять свою этническую принадлежность и получать документы, ее подтверждающие. В законодательстве Беларуси подобного запрета не существует.

Более того, сам факт подобного обращения парламента в КС можно расценить как нарушение таких базовых принципов международного права, как принцип суверенного равенства государств и принцип невмешательства во внутренние дела другого государства.
Сергей Балыкин

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме