09:31 03.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАРБАЛЕВІЧ: АДНОСІНЫ БЕЛАРУСІ З ЗАХАДАМ ПЕРАХОДЗЯЦЬ У СТАДЫЮ ХАЛОДНАЙ ЗІМЫ
У 2011 годзе адносіны Беларусі з Расіяй, Еўрасаюзам і ЗША будуць развівацца канфліктна. Такую думку выказаў у інтэрв'ю палітолаг Валерый Карбалевіч.
"З Расіяй у Беларусі адносіны канфліктныя заўсёды па азначэнні з-за самой мадэлі гэтых адносінаў. У мадэлі самой Саюзнай дзяржавы закладзены канфлікт, — сказаў эксперт. — Будзе тое, што мы назіраем апошнія гады, — успышкі сварак і прымірэнні, зноў успышкі і зноў прымірэнні".
У той жа час, мяркуе Карбалевіч, планаў па змене ўлады ў Беларусі ў Расіі няма. На думку Карбалевіча, "нават калі б Расія прыняла рашэнне па змене Лукашэнкі, у яе няма рычагоў і механізмаў для змены ўлады ў Беларусі". "Расія ведае, як, напрыклад, садзейнічаць прыходу да ўлады патрэбных палітыкаў у іншых краінах — даць грошай, дапамагчы з паліттэхналогіямі. Але ў Беларусі няма выбараў, таму такая тактыка сэнсу не мае. А іншых спосабаў змены ўлады Расія не ведае", — сказаў эксперт.
Ён лічыць, што Расія працягне "ціск на самога Лукашэнку з тым, каб зрабіць яго больш падатлівым".
Што да адносінаў з Захадам, то, на думку Карбалевіча, тут наспявае сур'ёзны канфлікт. "Адносіны з Захадам пераходзяць у стадыю халоднай зімы", — адзначыў Карбалевіч.
Карбалевіч таксама лічыць, што затрыманыя 19 снежня экс-кандыдаты ў прэзідэнты і іх прыхільнікі будуць выкарыстоўвацца беларускімі ўладамі для торгу з Захадам.
05:08 03.01.11
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |