00:16 01.07.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАНГРЭСМЭНЫ: “АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ” ДАГЭТУЛЬ АКТУАЛЬНЫ
Амэрыканскія кангрэсмэны заклікалі Беларусь выконваць сыстэмныя рэформы ў галіне правоў чалавека, свабодных выбраў і правоў апазыцыі.
Прадстаўнічая дэлегацыя амэрыканскага кангрэсу прыехала ў Беларусь упершыню больш як за 10 апошніх гадоў. Сам факт атрыманьня візаў, запрашэньня на гутарку з прэзыдэнтам Лукашэнкам і дазвол на сустрэчу з апазыцыяй кіраўнік дэлегацыі назваў пазытыўным знакам.
Але адзіным станоўчым вынікам візыту спадар Кардэн назваў абяцаньне беларускага кіраўніка вызваліць з турмы на падставах гуманнасьці.
“Мы былі рады пачуць ад прэзыдэнта, што ён мае намер вызваліць спадара Зэльцэра. І мы спадзяемся, што гэта здарыцца сёньня”.
Спадар Кардэн, кіраўнік Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША, гэтак ацаніў размову з :
“Мы мяркуем, што прыехаць у Беларусь было важна, бо лічым, што Беларусь не адпавядае патрабаваньням АБСЭ. Мы гэта сказалі непасрэдна прэзыдэнту Лукашэнку. Мы абмеркавалі неабходнасьць захаваньня правоў чалавека і дэмакратычных рэформаў у краіне, патрэбу зьмяненьня выбарчага заканадаўства, выкананьня права апазыцыі крытыкаваць урад, абарону правоў НДА, эканамічныя рэформы і правы рэлігійных меншасьцяў. Мы патлумачылі Лукашэнку, што Беларусь не адпавядае міжнародным стандартам у гэтых сфэрах”.
Іншы кангрэсмэн, Крыстафэр Сьміт, заклікаў афіцыйны Менск весьці дыялёг з апазыцыяй ды заявіў, што галоўнае зь беларускага боку — ня словы, а канкрэтныя крокі:
“Прэзыдэнт выказаў нам свой спадзеў, што эканамічныя санкцыі ЗША будуць скасаваныя. Нашая дэлегацыя дала яму ясна зразумець, што ўсё залежыць ад яго, мяч на ягонай палове пляцоўкі”.
Ініцыятар прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” Крыстафэр Сьміт заявіў таксама пра актуальнасьць гэтага дакумэнту, скасаваньня якога хоча Лукашэнка, і пацьвердзіў еднасьць дэмакратаў і рэспубліканцаў у беларускім пытаньні.
Увогуле амэрыканскія кангрэсмэны выказалі добрую абазнанасьць у пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі. І давалі даволі жорсткія ацэнкі. Гаворыць кангрэсмэн Догет:
“Замест таго каб прапаноўваць шлях зьмяншэньня бар'ераў, якія існуюць паміж намі, Лукашэнка адмаўляў існуючую сытуацыю. Але пакуль мы не пабачым канкрэтных дзеяньняў, я ня бачу падставаў для разьвіцьця двухбаковага гандлю, для павелічэньня дапамогі і пазыкаў”.
А. Лукашэнка ў часе сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі заявіў пра гатоўнасьць вярнуцца да пытаньня паўнавартаснай дыпляматычнай прысутнасьці ЗША ў Беларусі. Аднак ён выставіў дзьве ўмовы — поўнае скасаваньне амэрыканскіх санкцыяў і амэрыканскага “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” як прававой асновы такіх санкцыяў.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь “вітае ўдзел флягманаў амэрыканскага бізнэсу ў інвэстыцыйных праектах на сваёй тэрыторыі”.
Гэтымі санкцыямі ЗША дамагаліся паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасьля вызваленьня беларускіх палітвязьняў санкцыі былі істотна скарочаныя.
Валер Каліноўскі 30.06.2009 19:31
* * *
ЗША працягнуць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі
Намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка прыняў ўдзел у сустрэчы сенатараў і кангрэсменаў ЗША з беларускімі дэмакратычнымі палітыкамі.
Амерыканскіх гасцей у першую чаргу цікавіла ацэнка ўнутрыпалітычнай сітуацыя ў Беларусі. Пасля размовы з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці яны распавялі пра сваё разуменне стану са свабодамі і правамі чалавека ў Беларусі.
Адзін з удзельнікаў сустрэчы, намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка выказаў заклапочанасць тым, што працэс дэмакратызацыі фактычна спыніўся.
− Рэгістрацыя грамадскіх аб'яднанняў, якую распачаў Мінюст, насамрэч аказалася надзвычай дазаванай. Партыя Свабоды і Прагрэсу, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, ПА "Вясна", МХСС " Маладыя дэмакраты" ніяк не могуць атрымаць рэгістрацыю. Рух "За Свабоду" выказвае салідарнасць з імі. Па-другое, Беларусь ігнаруе выкананне ўзятых на сябе міжнародных абавязкаў. Гэта тычыцца ў першую чаргу выканання рашэння Камітэта ААН адносна парушэння правоў грамадзян дзяржавай Беларусь, − кажа Віктар Карнеенка.
Ад часоў візіту прэзідэнта Біла Клінтана гэта самая прадстаўнічая дэлегацыя ЗША у Беларусі. На сустрэчы з кіраўніцтвам краіны дасягнутая дамоўленасць пра зняццё абмежаванняў у працы амбасады ЗША пасля адмены эканамічных санкцый. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі рэвізіі не падлягае.
30/06/09
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме