21:00 27.12.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАНФЕРЭНЦЫЯ ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП
27 снежня адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Старшынёй абласной арганізацыі БСДП выбраны Фёдар Муханаў (Аршанскі раён). Намеснікамі старшыні сталі Валянціна Болбат (Верхнядзвінскі раён), Віктар Міхасёў (Барань), Аляксандр Мішурны (Віцебск) і Альберт Маркаў (Полацк). Пры гэтым вызначана, што В. Болбат будзе першым намеснікам старшыні абласной арганізацыі.
У склад Віцебскага абласнога камітэта БСДП увайшлі таксама Вольга Шпакоўская (Віцебск) і Наталля Васіленка (Верхнядзвінскі раён).
Рэвізорам Віцебскай абласной арганізацыі БСДП выбраны Антон Ясіновіч (Наваполацк).
***
Фёдар Муханаў (1941) па адукацыі заатэхнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Працаваў старшым выкладчыкам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Цяпер на пенсіі. Вядзе асабістую падсобную гаспадарку ў Аршанскім раёне.
Ф. Муханаў узначальвае Аршанскую раённую арганізацыю БСДП, неаднараова ўваходзіў у склад Віцебскага абласнога камітэта партыі. Сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП. Стаўшы старшынёй абласной арганізацыі, Ф. Муханаў становіцца адначасова і сябрам Прэзідыума БСДП.
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |