09:45 06.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ

2 красавіка адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратаў, у якой узялі ўдзел сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціна Болбат, Вячаслаў Болбат,  Пётр Краўчанка,  Аляксей Сігаеў, Анатоль Сідарэвіч, Нэлі Шлойда і сябры арганізацыйнага камітэта Народнай Грамады Аляксей Гаўруцікаў, Валеры Епіфанаў, Юры Захаранка, Аляксандр Ірхо,  Васіль Лаўранюк, Ніна Стужынская і Алена Фаміна.

Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі аб сучасным становішчы беларускай сацыял-дэмакратыі і магчымых напрамках ўзаемадзеяння БСДП і аргкамітэта Народнай Грамады. Удзельнікі дыялогу аднадушна згадзіліся, што прыярытэтным напрамкам дзейнасці сацыял-дэмакратаў павінна быць барацьба за безумоўнае вызваленне палітычных вязняў. Было выказана пажаданне праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў БСДП і НГ рэгулярна. Бакі згадзіліся, што неабходна наладзіць супольныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-й гадавіне з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады Івана Луцкевіча і 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзеяча беларускай сацыял-дэмакратыі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі” Аркадзя Смоліча.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме