22:46 28.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПОЛАЦКУ (ФОТА)

Перад угодкамі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Полацку адбылася канферэнцыя сяброў БСДП Віцебскай  вобласці. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі таксама і 20-годдзе адраджэння і дзейнасці  сацыял-дэмакратыі  ў  Беларусі.

З рэфератам пра абставіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці, аб ролі Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў падзеях лютага– сакавіка 1918 г. выступіў Анатоль Сідарэвіч.

Паведамленні аб працы сацыял-дэмакратаў зрабілі намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі і старшыня Верхнядзвінскай раённай арганізацыі БСДП Валянціна Болбат, сябар абласнога камітэта партыі, лідэр сацыял-дэмакратаў г. Полацка Альберт Маркаў і рэвізор абласной арганізацыі, кіраўнік сацыял-дэмакратаў г. Наваполацка Антон Ясіновіч.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі зварот да грамадзян Беларусі.

                                                             Зварот

сяброў БСДП Віцебскай  вобласці – удзельнікаў  святочнай  канферэнцыі, прысвечанай  угодкам незалежнасці БНР і 20-годдзю адраджэння і дзейнасці  сацыял-дэмакратыі  ў  Беларусі  

Сябры  Беларускай  сацыял-дэмакратычнай  партыі (Грамады) Віцебскай вобласці звяртаюцца  да  грамадзян  Рэспублікі  Беларусь, сяброў  грамадскіх  арганізацый, прафсаюзаў,палітычных  партый і рухаў.

У  краіне  працягваецца і паглыбляецца  палітычны і сацыяльна-эканамічны  крызіс. Зніжаецца  жыццёвы  ўзровень, расце  безпрацоў’е, скарачаюцца  працоўныя  месцы як у прыватным, так і ў дзяржаўным  сектарах  эканомікі, “замарожваюцца” пенсіі, зарплаты, сацыяльныя  дапамогі. З  другога  боку, у разы  падвышаюцца  кошты спажывецкіх і прамысловых  тавараў, тарыфы на паслугі  жылёва-камунальнай  гаспадаркі, сувязь, транспарт. Валавы  знешні  доўг  Беларусі  складае  28  млрд.512 млн.  долараў  ЗША, або  52,2%  унутранага  валавага  прадукта  краіны, што  цяжкім  грузам  кладзецца  на  плечы  грамадзян  Беларусі. На 1 студзеня  2011 года  доўг  складае  3 тыс.  долараў  ЗША  на  кожнага  жыхара  Беларусі.

Падзеі, асабліва  апошняга  часу  паказваюць, што  дзеючая  улада  не  выведзе  краіну з “багны”, у якой  мы  знаходзімся. Дзеянні  ўлады  прывялі  да  абвастрэння  палітычнага і сацыяльна-эканамічнага  крызісу, які  мы  перажываем.

Мы, сябры  БСДП Віцебскай вобласці, заклікаем  грамадзян  Беларусі яднацца ў шэрагах барацьбітоў  за  грамадзянскія, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя  правы і свабоды, разам з палітычнымі  партыямі, прафсаюзамі змагацца  за  права, звацца  людзьмі, а не  быць  закладнікамі ў руках  улады.

Мы за  ДЭМАКРАТЫЮ, СВАБОДУ, РОЎНАСЦЬ,САЛІДАРНАСЦЬ!

ЖЫВЕ  БЕЛАРУСЬ!

Витебск-конф 600 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме