16:45 24.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў КІЕВЕ
22 і 23 кастрычніка ў сталіцы Украіны адбылася канферэнцыя “Сацыял-дэмакратыя ва Ўсходняй Еўропе”. Канферэнцыю ладзілі Еўрапейскі форум за дэмакратыю і салідарнасць і Фонд імя Фрыдрыха Эберта (Германія). У працы канферэнцыі ўдзел узялі прадстаўнікі сацыял-дэмакратычных і сацыялістычных арганізацый Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны, незалежныя эксперты, а таксама прадстаўнікі Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі, Сацыялістычнай партыі Венгрыі, Сацыялістычнай партыі Францыі, Інстытута імя Карла Рэнэра (Аўстрыя), Фонду імя Альфрэда Мозэра (Нідэрланды) і Цэнтра імя Улафа Пальмэ (Швецыя).
Ад Беларусі у працы канферэнцыі ўдзельнічалі: Анатоль Сідарэвіч – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Сяргей Кулініч – арганізацыйны камітэт Народнай Грамады, Аляксей Елісееў – Партыя “Справядлівы свет”, Ніна Стужынская – пазапартыйная Беларуская жаночая ліга, Юлія Міцкевіч – незарэгістраваная пазапартыйная арганізацыя “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”, эканаміст Аляксандр Чубрык і палітолаг Юры Чавусаў.
У першы дзень на пасяджэннях канферэнцыі, якія вялі віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага форуму за дэмакратыю і салідарнасць Ян Марынус Версма (Wiersma) і сябар кіраўніцтва Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ален Рышар (Richard), адбыўся абмен думкамі пра эканамічны крызіс ва Усходняй Еўропе, пра адносіны паміж Еўрапейскім Звязам і Усходняй Еўропай.
Галоўнаю ж тэмамі канфрэнцыі былі будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў пасля абвяшчэння дзяржаўнай самастойнайнасці, стан і перспектывы сацыял-дэмакратыі ва Усходняй Еўропе. Кожнай з краін гэтага рэгіёну – Беларусі, Малдове, Расіі і Украіне – быў прысвечаны асобны круглы стол.
Як заявіў Ян Марынус Версма, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, якая працяглы час вымушана была надаваць вялікую ўвагу сацыял-дэмакратычнаму руху ў балканскіх краінах, цяпер пільную ўвагу звяртае на краіны Усходняй Еўропы.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |