09:45 15.12.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАНФЕРЭНЦЫЯ ГРОДЗЕНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП
13 снежня адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Дэлегаты і госці канферэнцыі заслухалі даклад абласнога камітэта партыі, з якім выступіў намеснік старшыні арганізацыі Алег Рамашкевіч.
Канферэнцыя прызнала дзейнасць абласнога камітэта БСДП здавальняючай.
Адбыліся выбары Гродзенскага абласнога камітэта БСДП.
Старшынёй Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі БСДП выбрана Ірына Вештард (Смаргонь), намеснікамі старшыні – Валянцін Аскірка (Гродна) і Алег Рамашкевіч (Вялікая Бераставіца).
Перад канфрэнцыяй абласной арганізацыі адбыліся сходы раённых арганізацый. Кастрычніцкая раённая арганізацыя БСДП у г. Гродна прапанавала канферэнцыі прыняць зварот да сябраў партыі аб скліканні нечарговага з’езду партыі.
Канфрэнцыя вырашыла падтрымаць ініцыятыву Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП аб скліканні нечарговага з’езду партыі.
***
Ірына Вештард (1953) па прафесіі настаўніца хіміі. Выкладала ў школах, працавала інспектарам школ Смаргонскага гарадскога аддзела адукацыі. З 1991 па 2007 г. неаднаразова выбіралася дэпутатам Смаргонскага гарадскога і раённага саветаў.
У партыі з 1991 года. Неадразова выбірался ў склад Гродзенскага абласнога камітэта і Цэнтральнага Камітэта БСДП.
У адпаведнасці са Стутутам БСДП старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі І. Вештард становіцца сябрам Прэзідыума партыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме