22:31 25.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНДЫДАТЫ Ў ДЭПУТАТЫ Ў ВЕРХНЯДЗВІНСКІМ РАЁНЕ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Кандыдатамі ў дэпутаты Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў  вылучаныя старшыня раённай арганізацыі  Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціна Болбат (мае дзве альтэрнатывы ад улады), сябры партыі Наталля Васіленка (мае адну альтэрнатыву ад улады) і Валянціна Мінчук (мае  дзве альтэрнатывы ад улады).

Усіх іх кандыдатамі  ў дэпутаты вылучаў раённы камітэт  БСДП.

Акрамя таго, шляхам збору подпісаў кандыдатам у дэпутаты Шайцераўскага сельсавета вылучана і зарэгістравана НаталляВасіленка, якая з’яўляецца дэпутатам гэтага Савета і цяпер. У акрузе Наталлі Васіленка няма альтэрнатывы.  

Ініцыятыўная група  група пад кіраўніцтвам Валянціны Болбат вылучыла шляхам збору подпісаў кандыдатамі ў дэпутататы Верхнядзвінскага райсавета і беспартыйных: АлегаШулью і ПаўлаІвашчанку. Абодва яны зарэгістраваныя і абодва маюць па адной альтэрнатыве ад улады.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме