10:30 01.09.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАЛІ ПАЧАЛАСЯ ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, або ЧАМУ ТРЭБА ЗГАДЗІЦЦА СА СТАЛІНЫМ?

У 1919-м годзе, калі быў падпісаны Версальскі трактат, маршал Францыі ФердынандФош сказаў, што падпісана не мірная дамова, а замірэнне на дваццаць гадоў, бо за першаюсусветнаю вайною будзе другая. Пра гэта пісаў у 1920-м і наш Антон Луцкевіч, і ён жапрарочыў, што адноўленая польская дзяржава будзе расціснутая Нямеччынай і Расіяй.Ведалі пра гэта і бальшавікі. Аднак Другая сусветная вайна пачалася не там, дзе яепачатак лакалізуе афіцыйная і неафіцыйная еўрапейская і амерыканская гістарыяграфія. Іне ў тым годзе, і не ў той дзень.Проста Еўропа і Злучаныя Штаты, еўраатлантычная цывілізацыя па традыцыі сваёставіць вышэй за чужое, а постсавецкая беларуская, расійская, украінская і г. д. – сваё.Адразу па сканчэнні Першай сусветнай вайны так званыя вялікія дзяржавы, асабліваФранцыя, самі падштурхоўвалі да новай вайны і Нямеччыну, і сваіх учарашніх саюзнікаў.Маю на ўвазе Італію, якую пакрыўдзілі пры новым падзеле свету (у прыватнасці,германскіх і турэцкіх уладанняў). А таксама Японію. Хворая на расізм еўраатлантычнаяцывілізацыя, калі стваралася Ліга Нацый, не пажадала ўключыць у яе статут пунктсупраць расізму. Японіі, якая не хацела паўтарыць лёс каланіяльных і паўкаланіяльныхкраін Азіі, удалося на пачатку ХХ ст. давесці, што яна таксама вялікая дзяржава. Янажадала, каб прынамсі жоўтая раса была афіцыйна прызнана гэткай жа паўнавартаснай, як ібелая. Белая раса з гэтым не згадзілася. І японцы гэта не забылі. Так паступованараджалася дактрына Вялікай усходнеаазіяцкай сферы суросквіту пад гегемоніяй Японіі,якая пачала складвацца ў эру Тайсё пад лозунгам “Азія для азіятаў” (1912–1926).Канчаткова ж дактрына аформілася на пачатковым этапе эры Сёва (1926–1941).Да канчатковага афармлення дактрыны Вялікай усходнеаазіяцкай сферы суросквітуЯпонію падштурхнулі Злучаныя Штаты Амерыкі сваім актам аб кантролі экспарту (26ліпеня 1941 г.) Па сутнасці Злучаныя Штаты абвясцілі Японскай імперыі вайну, бо гэтымакту быў забаронены экспарт нафты і нафтапрадуктаў у Японію і яе заморскія ўладанні нетолькі са Штатаў, але і з трэціх краін. Кантроль за экспартам нафты трэцімі краінаміўсклалі на ваенна-марскі флот ЗША. Амерыканскія войскі на Гаваях прывялі ў баявуюгатоўнасць, філіпінскую нацыянальную гвардыю перадалі пад амерыканскі кантроль,японскія авуары ў банках ЗША замарозілі. Ці гэта ўсё разам узятае не абвяшчэнне вайны?Ці здарыўся б Пёрл-Харбар (7 снежня 1941 г.), калі б не акт 26 ліпеня? Не ведаю, аленагадаю, што японскімі войскамі 7 снежня камандаваў праціўнік вайны са Штатамі і наватіх сімпатык Ісароку Ямамота.ВАЙНУ ПАЧАЛА ІТАЛІЯПершая вайну за новы перадзел свету (імперыялістычную вайну) пачала Італія.Забіраць калоніі ў Брытаніі і Францыі, Партугаліі ды Іспаніі яна не адважылася. Але яшчэў ХІХ ст. (у выніку 1-й італа-эфіопскай вайны) італьянцы ўзялі пад кантроль Эрытрэю,якой не да спадобы было эфіопскае панаванне, і частку Самалі. 13 кастрычніка 1935 г. здапамогай эрытрэйцаў і самалійцаў Італія развязала 2-ю вайну з Эфіопіяй. ІмператарХайле Селасіе мусіў уцячы за мяжу. Пазней, карыстаючы з таго, што ў Еўроперазагарэлася вайна за жыццёвую прастору, італьянцы ўварваліся ў Брытанскае Самалі.Губляць свае ўладанні Брытанія не хацела. У 1940-м яна стала саюзніцай Эфіопіі і з яедапамогай нгусэ нэгест Хайле Селасіе вярнуўся на радзіму ды узначаліў барацьбу завызваленне Абісініі ад італьянцаў. Супольныя брытана-абісінскія дзеянні прывялі дааднаўлення ў траўні 1941 г. незалежнасці Эфіопіі.Як бачым, ваенна-палітычная кампанія, распачатая Італіяй ў 1935 г., была прадоўжана ізавяршылася ўжо ў той час, які еўрапейцы ды амерыканцы лічаць часам 2-й сусветнайвайны. Адначасова з Заходнім фронтам з’явіліся Італьянскі і Усходнеафрыканскі франты.Калі ваенныя падзеі на Усходнеаафыканскім фронце завярышліся ў лістападзе 1941 г.,дык ваяваць з італьянскімі фашыстамі на поўначы Афрыкі, на Сіцыліі, Сардыніі іАпенінскім паўвостраве аліянтам давядзецца аж да 2 траўня 1945 г.ЯПОНІЯ, МАНЧЖУРЫЯ І КІТАЙПадобнае адбылося і ва Усходняй Азіі.Ніхто з гісторыкаў не важыцца аднесці да падзей Другой сусветнай вайны ўварваннеЯпоніі ў Манчжурыю (1931). Гэтую краіну толькі з нацяжкай можна было назвацьчасткаю Кітая. Як-ніяк, у Кітаі з 1644 па 1912 год панавала манчжурская дынастыя. Ідучыў Манчжурыю, японцы маглі разлічваць на апошняга імператара Кітая Пу І (манчжурскаеімя Айсін Гёро) і на тых манчжураў, якім пятлёй на шыі было ханьскае панаванне ў іхкраіне. У 1932-м была абвешчана дзяржава Манчжоў-го на чале з Пу І. У 1934-м ёнафіцыйна стаў імператарам. Іншая справа, што дзяржава знаходзілася пад кантролемЯпоніі. Але ж саюзны Захаду і Савецкаму Саюзу Кітай наогул не прызнаваў праваманжчураў на нейкі асобны быт, як, дарэчы, не прызнае яго цяпер і камуністычны Кітай.Другая сусветная вайна ва Усходняй Азіі пачалася 7 ліпеня 1937 г., калі Японія напалана ўласна Кітай.І раней паміж кітайцамі і японцамі адбываліся сутычкі, але цяпер разгарэласяпоўнамаштабная вайна.Калі чытаць нашы падручнікі, дык можа скласціся ўражанне, што супраць японцаўваяваў увесь Кітай – і Нацыянальна-рэвалюцыйная армія партыі Гаміньдан на чале з ЧанКайшы, і камуністычная Народна-вызваленчая армія Кітая. Але гэта далёка не так.Кітай – гэта мноства народаў, мноства рэгіёнаў, якія маюць і сваю дзяржаўнуюмінуўшчыну, і свае мовы. Прыход японцаў прывёў да драблення і да таго не адзінагаКітая.Прыняўшы на сябе ўдар японскіх агрэсараў, урад Кітайскай Рэспублікі зрабіў часовайсталіцай дзяржавы Чунцін. Але ў снежні 1937 г. была абвешчана Кітайская Рэспубліка начале з часовым урадам і са сталіцай у Пекіне.З 1937 г. існавала таксама Усходняе Цзі. Гэта ўсходняя частка правінцыі Хэбэй. У 1938г. Усходняе Цзі стала часткай Кітайскай Рэспублікі са сталіцай у Пекіне.У 1938–1940 гг. існавала і трэцяя Кітайская Рэспубліка – са сталіцай у Нанкіне. На чалеяе стаяў так званы рэфармаваны ўрад.Асобна ў 1937–1938 гг. існаваў урад “Вялікага шляху” горада Шанхай, які прызнаўуладу рэфармаванага ўраду Кітайскай Рэспублікі.30 сакавіка 1940 г. часовы ўрад Кітайскай Рэспублікі са сталіцай Пекіне і рэфармаваныўрад Кітайскай Рэспублікі вырашылі стварыць цэнтральны ўрад Кітайскай Рэспублікі.Гэты ўрад, у які ўвайшлі вядомыя дзеячы Гаміньдана і які выступаў за прымірэнне зЯпоніяй, працаваў у Нанкіне. Інакш паўсталую ў 1940-м паралельную КітайскуюРэспубліку называлі рэжымам Ван Цзінвэя.З 1940-га на тэрыторыі Кітая, апроч ураду Кітайскай Рэспублікі (Чунцін) і рэжыму ВанЦэзінвэя (Нанкін), існаваў і трэці ўрад – Мэнцзяна.У 1937–1939 гг. аўтаномны ўрад у дзейнічаў у Паўночнай Цзінь. Гэта паўночная часткаправінцыі Шаньсі, якая тры тысячагоддзі мела сваю дзяржаўнасць (царства Цзінь, сінонімШаньсі).На поўдні правінцыі Хэбэй у 1937–1939 гг. дзейнічаў аўтаномны урад ПаўднёвагаЧахара.У 1937–1939 гг. дзейнічаў і аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакоў.1 верасня 1939 г. (калі пачалася германа-польская вайна) аўтаномныя ўрады ПаўночнайЦзінь, Паўднёвага Чахара і Аб’яднаных мангольскіх аймакоў стварылі аб’яднаныаўтаномны ўрад Мэнцзяна (у перакладзе – мангольскіх памежных земляў, мангольскагапамежжа). У 1941 г. японцы дазволілі гэтаму ўтварэнню называцца Мангольскай

аўтаномнай федэрацыяй. Але захоўвалася і назва Мэнцзян. Прыйшоўшы да ўлады,кітайскія камуністы вымушаны будуць стварыць ва Унутранай Манголіі сваю аўтаномію.Што праўда, некаторыя землі з мангольскім насельніцтвам у склад аўтаноміі не трапілі.Нарэшце, нельга не прызнаць, што ў Кітаі час вайны з Японіяй меўся яшчэ адзін урад –камуністычны, пад кантролем якога знаходзілася немалая частка краіны. У гісторыюўвайшла Пячорная Яньань, дзе ў 1937–1947 адседжвалася кіраўнцітва КПК на чале з МаоЦзэдунам. Гэта быў чацвёрты кітайскі ўрад, калі не лічыць Манчжоў-го.Асноўны цяжар барацьбы з японцамі ўзвалілі на свае плечы саюзныя заходнімдзяржавам і Савецкаму Саюзу ўрад Кітайскай Рэспублікі (Чунцін) і Нацыянальна-рэвалюцыйная армія на чале з Чан Кайшы.Калі пачытаць гісторыю барацьбы камуністаў з японскімі захопнікамі, дык міжволіпрыходзіш да высновы, што пэўны час змагалася толькі адна Восьмая армія, бо з усіхдзесяці маршалаў КНР шэсць рабілі кар’еру менавіта ў яе шэрагах. Ну, і Чэнь Івызначыўся ў 4-й арміі. А што тычыцца такога палкаводца, як Е Цзянінь, дык гэта тыповыпалітык, нават палітычны інтрыган. Кар’еры ж маршала Сюй Сянцяня паспрыяла ягоперамога над… кітайцамі з Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі Гаміньдана ў 1932 г. Праяго поспехі у вайне з японцамі чытаць не давялося. Нічога не ўдалося мне пачытаць праподзівгі у вайне з Японіяй і маршала Не Жунчжэня.2-я япона-кітайская вайна (першая адбылася ў 1890-х гг.), пачаўшыся ў ліпені 1937 г.,доўжылася восем гадоў – да верасня 1945 г. Яна папярэднічала ваенным падзеям у Еўропеі працягвалася пасля іх. Ужо гэта дае права сцвярджаць, што 2-я сусветная вайна пачаласязадоўга да 1 верасня 1939 г.“Вялікая вайна Супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам паклала пачатакгалоўнаму ўсходняму фронту сусветнай вайны з фашызмам”, – чытаем мы ў кнізе “Вялікіўклад – Кітай у сусветнай вайне з фашызмам” (Пекін, 2015). Гэтае выказванне належыцьстаршыні КНР Сі Цзіньпіну.Я б цалкам згадзіўся са старшынёю Сі, калі б не ведаў, што галоўным фронтам наУсходзе стаў Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў, якія адбываліся і ва ўсходняй частцыІндыйскага акіяна, калі б не ведаў, што Кітайскай Рэспубліцы істотную мілітарнуюдапамогу аказалі Злучаныя Штаты (і тут безумоўна вялікая заслуга выхаванай у АмерыцыСун Мэйлін, жонкі Чан Кайшы).Нельга цалкам згадзіцца і з падзагалоўкам першай часткі кнігі, у якім напісана: “Кітайпершы падняў заслону сусветнай антыфашысцкай вайны і стаў першымбуйнамаштабным фронтам, дзе разгортвалася барацьба з фашыстамі”. У вайну супрацьаўтэнтычных фашыстаў, італьянскіх, першая ўступіла ўсё ж Эфіопія. Што ж тычыццабуйнамаштабнасці фронту, дык гэта праўда. Але ці можна назваць Японскую імперыютаго часу фашысцкай дзяржавай?АБСЯГ ВАЙНЫДа 1 верасня 1939 г. у сусветную вайну былі ўцягнутыя Італія, Эфіопія, Японія, Кітай,Савецкі Саюз, Манголія…Так, і Савецкі Саюз з Манголіяй. Я маю на ўвазе падзеі ля возера Хасан (ліпень–жнівень 1938 г.) і ля ракі Халхін-Гол (май–верасень 1939 г.). Маю на ўвазе і тое, штоДалёкаўсходні фронт Савецкага Саюза сфарміраваўся ў чэрвені 1938 г.Апошнім часам пра падзеі ля Хасана і ракі Халхін-Гол у электронных СМІ з’явілісярэвеляцыйныя публікацыі. Тым, хто цікавіцца гэтымі падзеямі даю спасылкі:https :// www . svoboda . org / a /29993939 . html ;https :// www . svoboda . org / a /30000686 . html ;https :// www . svoboda . org / a /30027606 . html ;https :// www . svoboda . org / a /30077070 . html ;https :// www . svoboda . org / a /30089199 . html .
Тут жа працытую рэзюмэ: “Да мая 1939 г.Еўропа была гатовая абрадзіцца вялікай вайной, на Далёкім Усходзе [вайна] палала, хоцьне гэтак ярка і горача: японцы завязлі ў Кітаі, але і кітайцы сталі выдыхацца. Сталін не

мог дапусціць ні перамогі Японіі ў Кітаі, ні замірэння з ёю кітайцаў – з далейшымразваротам да СССР ужо не адной толькі Квантунскай арміі, але і ўсёй японскай армады,якая магла б выкарыстаць не толькі манчжурскі плацдарм, але ўжо і ўвесь Кітай з ягорэсурсамі, у тым ліку з невычарпальным чалавечым. Адсюль і задача: не даць японцаммагчымасці разграміць Кітай, не дапусціўшы выхаду з вайны самога Чан Кайшы”.Аўтары даводзяць, што баі ля Халхін-Гола спатрэбіліся Савецкаму Саюзу, каб зрабіцьбяспечным яшчэ адзін канал пастаўкі ўзбраенняў Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі(першы канал пралягаў праз Уйгурстан, другі пракладвалі праз землі манголаў).Утрымаць Японію і Кітайскую Рэспубліку (Чунцін) у стане вайны Сталіну былопатрэбна перш-наперш таму, што ўжо ўвесну 1939-га ён меў свой план наконтНямеччыны і ўсёй Еўропы. Скаваная ў Кітаі, Японія не магла ўдарыць з усходу, з тылу.Баі на Халхін-Голе пяпярэднічалі ваенным падзеям у Еўропе і скончыліся пасля нападуНямеччыны на Польшчу. Можна іх выкрасліць з гісторыі 2-й сусветнай вайны?СЛОВА ІОСІФА СТАЛІНАУжо даўнавата я спытаўся ў былога рэдактара “Беларускага гістарычнага часопіса”Васіля Кушнера, ці надрукуе ён мой артыкул пра тое, як СССР рыхтаваўся на нападу наНямеччыну. Я абяцаў, што ў артыкуле будзе выкарыстана толькі адна стэнаграма XVIIIз’езду бальшавікоў (сакавік 1939 г.). І больш нічога. Кушнер маю прапанову адкінуў.Цяпер ёсць магчымасць не на поўніцу тую стэнаграму выкарыстаць.Першая глава справаздачнага даклада Іосіфа Сталіна мае загаловак “Міжнароднаестановішча Савецкага Саюза”. Першы раздзел даклада заканчваецца двума кароткіміабзацамі. Вось яны:“Так стаў складвацца блок трох агрэсіўных дзяржаў.На чарзе паўстала пытанне аб новым перадзеле свету з дапамогай вайны”.Другі раздзел мае загаловак “Абвастрэнне міжнароднага палітычнага становішча,крушэнне паваеннай сістэмы мірных дагавораў, пачатак новай імперыялістычнай вайны”.Пачынаецца гэты раздзел са сказа: “Вось пералік важных падзей за справаздачныперыяд, якія паклалі пачатак новай імперыялістычнай вайне”. Далей ідзе гэты пералік:напад Італіі на Абісінію і захоп яе; ваенная інтэрвенцыя Германіі і Італіі ў Іспаніі,замацаванне Германіі ў Паўночнай Іспаніі і іспанскім Марока, замацаванне Італіі ў Іспанііі на Балеарскіх астравах; уварванне ў 1937 г. Японіі ў Паўночны і Цэнтральны Кітай,захоп Кантона (1938) і вострава Хайнань (1939). Згадваецца таксама аншлюс Аўстрыі ізахоп Судэцкай вобласці Чэхаславаччыны.Пералічыўшы ўсе гэтыя гістарычныя факты, Сталін, рабіў выснову: “Такім чынам,вайна… уцягнула ў сваю арбіту больш за 500 мільёнаў насельніцтва, распаўсюдзіўшысферу свайго дзеяння на агромністую тэрыторыю ад Цзянціна, Шанхая і Кантона празАбісінію да Гібралтара”. І праз абзац: “Новая імперыялістычная вайна стала фактам”.Гэтыя словы, нагадаю, прамоўленыя амаль за 6 месяцаў да нападу Нямеччыны наПольшчу, які з еўропацэнтрычнага (еўраатлантычнага) гледзішча лічыцца пачаткам 2-йсусветнай вайны. Калі ж глядзець на падзеі таго часу шырэй, то трэба згадзіцца згенеральным сакратаром бальшавіцкай партыі: імперыялістычная, або 2-я сусветная,вайна пачалася значна раней – у Эфіопіі.Сталін ведаў, пра што казаў. Ён сам быў адным з падпальшчыкаў гэтай вайны і наватмеў на гэты конт адмысловую тэорыю. Але пра тэорыю калі-небудзь асобна.Анатоль Сідарэвіч.31 жніўня 2019 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме