01:00 14.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кірыл КОКТЫШ: ДЭ-ФАКТА РАСІЯ ЎЖО ЎВЯЛА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ
На думку палітолага, Еўрасаюз і Расія салідарызаваліся па пытанні Беларусі: Брусель абмяжуецца палітычнымі санкцыямі, а Масква націсне на эканоміку.
Рэзалюцыя Савета Еўропы па Беларусі "адлюстроўвае пункт гледжання Расіі". Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, перадае REGNUM. Нагадаем, камітэт міністраў Савета Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў, а таксама гарантаваць выкананне правоў чалавека.Еўрарадыё пагутарыла з палітолагам Кірылам Коктышам. Ці адаб'ецца заява Лаўрова на адносінах паміж нашымі краінамі?
"Зразумела, яна адаб'ецца самым прамым чынам, але я б сказаў, што хутчэй за ўсё яна адаб'ецца на адносінах Расіі і Еўрасаюза.
Відавочна, што Расія чакала гэтай рэзалюцыі. Чакала, ці будзе Еўрасаюз дэманстраваць нейкую мужнасць і годнасць. Бо сапраўды ён апынуўся даволі моцна абражаны тым, што адбылося 19 снежня і пасля гэтага.
І пытанне было ў тым, ці будзе ЕС дзейнічаць з пункту гледжання гонару і ці будзе адказваць на гэтую абразу. Ён зрабіў свой выбар, і для Расіі гэта вельмі слушная нагода салідарызавацца з ЕС".
На думку палітолага, гэты крок не ўзгадняўся паміж ЕС і Расіяй.
"Гэта быў нейкі першы пакуль не ўзгоднены, але даволі дэманстратыўны крок да нейкай сіладарнай пазіцыі Расіі і ЕС. Тое пра што даўно казалі, але што дагэтуль не мела ніякіх шансаў рэалізавацца. Але вось здаецца пачало".
Кірыл Коктыш адзначае, што ЕС не будзе ўводзіць эканамічныя санкцыі, іх дэ-факта ўвядзе Расія. Такім чынам яны падзеляць санкцыі паміж сабой.
"Будзе нейкае пэўнае раздзяленне. ЕС, мне здаецца, абмяжуецца палітычнымі санкцыямі, уключаючы сюды і блакаду ўдзелу Беларусі ў спартовых мерапрыемствах, тое, што прапанаваў учора Ежы Бузек.
Але ж адначасова Расія дэ-факта ўвяла эканамічныя санкцыі. Бо нафта ў Беларусь не паступае. Гэта аформлена не як палітычныя дзеянні, а нязгода гаспадарчых суб'ектаў. Але дэ-факта гэта эканамічныя санкцыі.
Мне здаецца, што гэтыя санкцыі да канца месяца будуць зняты, пытанне будзе вырашана. Але відавочна, што Расія будзе здымаць беларускі рэжым са свайго забеспячэння. І ў гэтым будзе нейкае размеркаванне роляў, паміж Расіяй і ЕС".
Прызнанне выбараў Расіяй не сведчыць пра паляпшэнне стасункаў паміж нашымі краінамі, дадае Коктыш.
"Насамрэч расійскае прызнанне было праз сціснутыя зубы. Прызнала Расія, ці не, было незразумела некалькі дзён. Потым высветлілася, што прызнала, але так, што без ніякай тэлеграмы і без віншавання.
Мне здаецца, што нейкі тон адносінаў быў даволі ярка прадэманстраваны. Расія не разлічвае на добры стасункі з існуючым рэжымам. Яна не збіраецца ўмешвацца ў суверэнныя справы іншай краіны, але свае адносіны будзе дэманстраваць".
Тое, што нікога з расійскага кіраўніцтва афіцыйна не запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі, безумоўна, будзе толькі пагаршаць адносіны, лічыць эксперт, але наўрад ці гэта будзе дэкларавацца ў нейкіх палітычных заявах.
"Натуральна, такі канфлікт існуе. Але мне здаецца, што палітычных дэкларацый будзе няшмат. Расія наўрад ці будзе займаць палітычную пазіцыю адносна Беларусі. Але ўсе рэальныя адносіны будуць транслявацца праз эканамічны дыялог, праз эканамічныя дзеянні і пакуль палітыка Расіі тут дастаткова красамоўна – нафты проста няма".
На думку Кірылы Коктыша, тое, што адбылося 19 снежня і пасля, стала дапамогай да яднання еўрапейскіх палітычных сіл.
"Учора стала відавочна, што Аляксандр Рыгоравіч стаў нейкім фактарам, які пачаў дапамагаць ЕС асэнсаваць сваю ідэнтычнасць і ўнікальнасць. Менавіта па той абразе, што ён зрабіў. ЕС пачаў сябе асэнсоўваць як Еўрасаюз.
Гэтым чынам Лукашэнка адыграў даволі пазітыўную ролю ў справе яднання Еўропы. Мне здаецца, што такую ж ролю ён адыграў у адносінах Расіі і ЕС. Гэты крок павінен перавесці палітыку ЕС і Расіі на нейкі новы ўзровень.
Ці атрымаецца гэта, будзе бачна праз месяц ці два. Хацелася б спадзявацца, што нейкая якасна іншая палітыка атрымаецца. Бо тое, што было ўчора (слуханні ў Еўрапарламенце – Еўрарадыё) – упершыню за 10-15 гадоў ЕС апынуўся перад становішчам, калі маральная палітыка можа быць выгоднай і эканамічна прыбытковай. Дагэтуль было зусім наадварот. Бо маральная палітыка азначала эканамічныя страты. Для Расіі амаль тое ж самае атрымліваецца. Ці будзе гэта скарыстана, гэта іншае пытанне".
Зміцер Лукашук, Віталь Ругайн
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |