08:16 12.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кіраўніцтва Ізраіля не ў захапленні ад сяброўства Лукашэнкі і лідэра Ірана
Кіраўніцтва Ізраіля не ў захапленні ад сяброўства Аляксандра Лукашэнкі і лідэра Ірана Ахмадзініджада, але з разуменнем ставіцца да прычын, якія спарадзілі гэтае сяброўства. Такое меркаванне выказаў адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў МЗС Ізраіля падчас сустрэчы з группай журналістаў незалежных СМІ з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы.
Чыноўнік МЗС Ізраіля:“Я думаю, што Лукашэнка менш за ўсё хвалёецца за будучае ісламскага света. Яго хвалюе куды прадаць трактары і БЕЛазы. І адкуль атрымаць нафту для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта натуральна і мы можам гэта зразумець. У мяне няма сумневаў, што ён бы рад быў прадаць 5 тысяч трактароў у Ізраіль, а не некуды ў арабскі свет, але, на жаль, у нас такога вялікага рынка для беларускіх трактароў не існуе”.
Тым не менш, па словах прадстаўніка МЗС Ізраіля, ў апошнія гады дыялог паміж нашымі краінамі наладжваецца. Хоць і пашкадаваў, што на ўзроўні культурніцкім і грамадзянскім гэта наладжванне ідзе значна хутчэй, чым на ўзроўні палітычным. І нагадаў, што афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні ў нас да гэтага часу не было.
Зміцер Лукашук
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |