23:15 16.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кіраўніцтва дзіцячага садка не хвалююць праблемы шматдзетнай маці
Шматдзетная маці ў Берасці не можа ўладкаваць сваё дзіця ў дзіцячы садок. Ганна Кандрашук звярнулася па дапамогу да прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Разам з імі была складзена скарга да старшыні Адміністрацыі Маскоўскага раёна.
Ганна Кандрашук распавяла, што не можа вадзіць дзіця ў садок у іншым мікрараёне ў сувязі з працаю, але кіраўніцтва дзіцячага садка №59 на саступкі не пайшло:
- У мяне вялікая праблема, маю чатырох дзяцей. Трое дзяцей, што ходзяць у школу, не могуць вадзіць малодшае дзіця ў садок, бо старэйшаму 12 гадоў, а трэцяму – 7. Мне не хочуць ісці насустрач, хоць я прасіла, каб мне дазволілі аформіць дзіця ў садок №59.
Сябра БСДП (Грамады) юрыст Віталь Нагорны адзначыў, што з такою справаю ў суд не звернешся, але скаргі пісаць і адстойваць свае правы варта:
- Я напісаў скаргу на імя кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна на дзеянні і аддзела народнай адукацыі, і на дзеянні загадчыцы дзіцячага садка №59, якая раней абяцала, што дзяўчынку возьмуць у садок. Трэба скардзіцца, бо гэта не падведамна суду.
У адміністрацыі дзіцячага садка №59 патлумачылі, што сітуацыю без дазволу кіраўніцтва яны каментаваць не будуць. А кіраўніцтва, з іх словаў, можа з’явіцца толькі ў панядзелак.
Беларускае , Берасце
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |