12:31 12.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кіраўніца БСДП (Грамады) даведалася аб прэзідэнцкіх амбіцыях Фралова са СМІ

Хаця генерал Валерый Фралоў і з'яўляецца намеснікам старшыні апазіцыйнай партыі.
Як , 11 чэрвеня генерал Валерый Фралоў заявіў, што хоча ўдзельнічаць кандыдатам у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Ён хоча стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі, але спадзяецца, што падтрымае яго не толькі апазіцыя. Фралоў разлічвае на падтрымку афіцэраў, інтэлігенцыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябрам якой з'яўляецца.
Тым часам старшыня партыі Ірына Вештард кажа, што даведалася пра ініцыятыву Фралова са СМІ. Па яе словах, партыйнага кандыдата сацыял-дэмакраты не вылучалі і наўрад ці будуць:
Вештард:"У партыі такога рашэння няма. Пакуль бачым, што Фралоў хацеў бы, але я шчыра скажу, што я не ўся партыя... Я не стаўлю пытання, каму што і калі рэкамендаваць ці забараніць".
Па словах Вештард, "Грамада" зараз больш зацікаўленая ў выбары адзінага апазіцыйнага кандыдата, чым у выстаўленні ўласнага.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |