04:46 13.05.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЮБІЛЕЙНАЯ ВЕЧАРЫНА ЮРАСЯ КАСЦЮКА Ў НАВАПОЛАЦКУ (ФОТА)

7 мая ў Дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна Наваполацка прайшла музычна-паэтычная вечарына “… і слова новымі радкамі кладзецца на паперу зноў” па творчасці адметнага літаратара, журналіста, першабудаўніка Нафтаграда і аднаго з найстарэйшых сябраў БСДП (Грамады) Юрася КАСЦЮКА. Арганізавана мерапыемства было Народным літаратурна-музычным аб’яднаннем “Крылы” да 70-ці годдзя літаратара і 55-ці годдзя горада Наваполацка.

Творчасць Юрася Касцюка адметна сапраўднымі пачуццямі і глыбокім зместам. Настрой яго душы самы розны. Сябрамі об’яднання “Крылы” былі агучаны вершы з яго кнігі “Пат”, у якой сабраны творы пра любоў да спадчыны, каханне да жанчыны, а таксама творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Неабыякавы аўтар і да сённяшняга лёсу сваёй краіны. Сябры БСДП Полацка і Наваполацка прыйшлі выказаць юбіляру сваю павагу, пажадаць добрага здароўя і творчага натхнення.

Наталья Валяева  

Kasciuk Yuras 70_768 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме