09:30 17.07.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ю. Губарэвіч: «Мы здолелі данесці альтарнатыўны пункт погляду на сітуацыю ў краіне»









Юрась Губарэвіч: «Мы здолелі данесці альтарнатыўны пункт погляду на сітуацыю ў краіне»


Processed with Snapseed.

Лідар «Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч пракаментаваў прэс-службе кампаніі назірання «Права выбару-2018» вынікі сесіі ПА АБСЕ, якая адбывалася ў Мінску з 5-9 ліпеня.

  • У цэлым я лічу, што адбыўшаеся ў Мінску мерапрыемства прынясець пэўную карысць для развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Важнае значэнне мае тое, што большасць прадстаўнікоў дэлегацый розных краін, якія прымалі ўдзел у сэсіі раней ніколі не былі ў Беларусі і ведаюць пра сітуацыю ў краіне вельмі ўскосна. Канечне, дзяржаўная прапаганда спрабавала данесці свой пункт погляду на сітуацыю ў краіне, аднак была магчымасць данесці і альтарнатыўнае бачанне сітуацыі ў краіне і распавесці пра рэальны стан справаў. Гэта адбывалася пад час розных дадатковых мерапрыемстваў, якія адбываліся вакол паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ, - гаворыць Юрась Губарэвіч.

Палітык дадае, што важнае значэнне мела тое, што была вынесена на разгляд і зацверджана рэзалюцыя па стану справаў ва Усходнім рэгіёне – Расіі, Беларусі і Азербайджане, дзе палова пунктаў тычылася ўнутранай сітуацыі ў Беларусі.

Прынятая рэзалюцыя азначае, што тыя праблемы, якія мае нашая краіна з дэмакратыяй, правамі чалавека і выбарамі зафіксаваныя і па іх ёсць дакладная пазіцыя. У сувязі з гэтым кіраўніцтва краіны павінна праводзіць пэўную працу, каб выправіць сітуацыю.

  • Тое, як праводзяцца выбары ў Беларусі неаднаразова абмяркоўвалася пад час двухбаковых сустрэчаў, а таксама пад час сайд-івэнтаў. Натуральна, што прадстаўнікі ПА АБСЕ валодаюць інфармацыяй, бо БДІЧ АБСЕ рэгулярна праводзіць назіранне за выбарамі ў Беларусі, іх справаздачы маюць аб’ектыўны характар і маюць негатыўную ацэнку па арганізацыі і правядзенні выбараў у Беларусі, - гаворыць Юрась Губарэвіч.

Лідар “Руху “За свабоду” падкрэсліў, што пад час апошняй кампаніі назірання за выбарамі ў справаздачу АБСЕ былі ўключаны моманты, якія сталі вядомыя і публічныя дзякуючы працы назіральнікаў кампаніі “Права выбару”.

Прэс-служба “Права выбару-2018”

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме