09:30 01.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ёсьць тры рэальныя прэтэндэнты на адзінага кандыдата — Някляеў, Лябедзька і Фралоў, — Калякін
Беларускія апазыцыянэры распавялі дэпутатам літоўскага Сэйму пра падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, якія павінны адбыцца ў 2015-м. Літоўскія палітыкі параілі беларускім калегам абраць адзінага кандыдата.
Сустаршыня стваранай Партыі БХД Павал Севярынец, каардынатар групы ў справе абраньня адзінага кандыдата, заявіў літоўскім парлямэнтарам: самае складанае — распрацоўка працэдуры абраньня дэлегатаў на сход, які, у сваю чаргу, абярэ адзінага кандыдата. Севярынец патлумачыў, што калі нейкая структура здолее правесьці на Кангрэс болей сваіх прадстаўнікоў, у прадстаўніка гэтай арганізацыі падвышаюцца шанцы быць абраным на адзінага кандыдата.
Севярынец спадзяецца, што дэмакратычныя сілы пераадолеюць свае разыходжаньні і зацьвердзяць гэтую працэдуру вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс, «бо ўсе разумеюць што нельга паўтарыць сытуацыю 2010 году, калі было вельмі шмат кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў».
Што тычыцца асобы адзінага кандыдата, то прысутны на сустрэчы кіраўнік Партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў: ёсьць тры рэальныя прэтэндэнты — Уладзімер Някляеў (кіраўнік кампаніі «Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі) і Валеры Фралоў (былы дэпутат Нацыянальнага сходу).
У сваю чаргу Ўладзімер Някляеў адзначыў, што імя адзінага кандыдата лепей назваць пазьней, але гэты чалавек павінен асэнсаваць сваю адказнасьць. Някляеў пералічыў некаторыя пытаньні, якія паўстануць перад будучым адзіным кандыдатам: што рабіць з Плошчай па выніках выбараў? Клікаць людзей ці не? Калі клікаць, то як падрыхтаваць гэтую Плошчу?
Літоўскія палітыкі параілі беларускім апазыцыянэрам усё ж вызначыцца з абраньнем адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Яны перакананыя, што адзіны кандыдат — значна больш выйгрышны варыянт, чым паўтарэньне сытуацыі выбараў 2010-га, калі супраць дзейнага кіраўніка Беларусі было 9 канкурэнтаў.
Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі адбываліся ў Сэйме Літвы цягам панядзелка 30 чэрвеня. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі пэрспэктывы далучэньня Беларусі да Эўразьвязу, а таксама маючыя адбыцца ў 2015-м прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме