12:00 10.01.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Яшчэ ў трох абласцях абралі дэлегатаў на XXI з'езд БСДП

8 і 9 студзеня 2021 г. адбыліся канферэнцыі па выбарах дэлегатаў на партыйны з'езд у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.

Удзельнікі канферэнцый таксама вылучылі ў склад ЦК і ЦРК сваіх прадстаўнікоў. Былі вылучыны таксама кандыдатуры ў склад мандатнай і падліковых камісій з'езда.

Нагадаем, што дагэтуль ужо адбыліся абласныя канферэнцыі па выбарах дэлегатаў на ХХІ з'езд БСДП у Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. 15 студзеня адбудзецца апошняя - Мінская гарадская канферэнцыя па вылучэнні дэлегатаў на з'езд.

Усяго ў з'ездзе прымуць удзел 78 дэлегатаў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме