09:15 13.05.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Як у Беларусі прыцясняюць рускамоўнае насельніцтва
Уявіце сабе рускага турыста, які прыехаў у Мінск на чэмпіянат свету па хакеі, начытаўшыся ў рунэце пра дыскрымінацыю рускамоўных у Беларусі.
Ён упэўнены, што ўлады Беларусі ўзмацнілі ціск на рускамоўную большасць краіны, выкарыстоўваюць метады агрэсіўнай рэкламы і дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.
Ён чытаў, што беларускія ўлады ліквідавалі рускамоўную тапаніміку, пераклаўшы назвы вуліц, гарадоў і вёсак і прыпынкаў грамадскага транспарту.
Ён знайшоў на адным з сайтаў жахлівую гісторыю пра тое, як свядомыя апазіцыянеры патрабуюць пакараць прадаўшчыцу кіёска, якая не зразумела слова “аловак”, ці дырэктара ЖЭСа, які прыслаў адказ на рускай мове. А яшчэ — о Божа! — «у цэнтры постсавецкай рэспублікі нядаўна адчыніўся бар, у якім ежа і напоі будуць прадаваць на 15% танней тым наведнікам, якія размаўляюць па-беларуску».
Усё гэта – рэальныя прыклады з расійскіх медыяў, якія даводзяць да чытачоў, як у Беларусі прыцясняюць рускамоўнае насельніцтва.
Часам трапляючы ў сеціве на гэтыя публікацыі, мы з калегамі рагаталі, бо здавалася, што паверыць у інфармацыю, пададзеную пад соусам агрэсіўнай беларусізацыі, можа толькі ідыёт, але пасля падзей у Крыме і на ўсходзе Украіны не ведаеш, як успрымаць навіны пра дыскрымінацыю рускамоўных у Беларусі.
Пра колькасць ахвяраў расійскай прапагандысцкай машыны мы можам толькі здагадвацца. Сапраўды, вельмі зручна не шукаць адказы на пытанні, што насамрэч адбываецца ва Ўкраіне, не імкнуцца пачуць галасы мясцовых жыхароў суседняй дзяржавы, а прымаць на веру тое, што кажа тэлевізар. І атрымліваецца абсурдная сітуацыя: расейцы лепш за ўкраінцаў ведаюць, хто ўва ўсім вінаваты, і што трэба рабіць. Гэта тыя людзі, чые мазгі ўзяў напракат Крэмль, як трапна адзначыў псіхолаг Алег Хамяк.
Не выключана, што сярод грамадзян Расіі ёсць людзі, якія прымаюць на веру існаванне беларусаў, якія “прыцясняюць” рускамоўнае насельніцтва.
«Чым больш нахабная хлусня, тым больш шанцаў, што табе павераць»
З якімі прыкладамі дыскрымінацыі могуць сутыкнуцца рускія ў Беларусі, высвятляла «Салідарнасць».
— Калі расейцы чуюць ад расейскамоўных беларусаў слова “шуфляда”, яны пачуваюцца дыскрымінаванымі, таму што такога слова ў расейскай літаратурнай мове няма, — кажа мовазнавец Вінцук Вячорка. — Альбо калі нашы расейскамоўныя кажуць «ни в коем разе», хаця па-расейску трэба «ни в коем случае».
А калі гаварыць сур’ёзна, дык гэта гебельсаўскі прынцып: чым больш нахабаная хлусня, чым больш яна беспардонная і часцей паўтараецца, тым больш шанцаў, што табе павераць.
Фактаў дыскрымінацыі беларускамоўных – безліч, прычым дыскрымінацыі сутнаснай, якая вельмі сур’ёзна абмяжоўвае правы кожнага беларускамоўнага чалавека. Найперш, права на адукацыю і адпаведна годную працу. Гэта права ў нас забранае.
Зараз беларускамоўнаму дзіцёнку фактычна няма магчымасці ў Менску падрыхтавацца па-беларуску да вышэйшай адукацыі і атрымаць вышэйшую адукацыю па-беларуску, калі гэта не беларуская філалогія. І юрыдычных механізмаў дамагчыся гэтага няма. Бацькі, якія спрабуюць гэтага дабіцца, скажам, у ліцэі БДУ на падрыхтоўчых курсах – прычым гэта платныя курсы! – натыкаюцца на поўнае непрыняцце адміністрацыяй гэтай установы: няма, не можам, няма набору. Дык зрабіце набор!
У крамах Вінцук Вячорка сутыкаўся з сітуацыямі, калі прыезджыя людзі цікавіліся: «Где здесь у вас можно услышать белорусскую речь?». Гэта сведчыць пра тое, што турысты чакаюць прысутнасці беларускай мовы ў Беларусі.
— Парадаксальна і абсурдна, калі на ўпакоўках харчовых тавараў, вырабленых у Беларусі, мы знойдзем іх склад і інструкцыі па-расейску, па-украінску і па-казахску, а па-беларуску няма ні слова, — гаворыць Вінцук Вячорка. — А ў той жа час прадукты, вырабленыя ў Расіі і прызначаныя для ўвозу ў Беларусь, маюць беларускамоўны раздзел: склад, інструкцыя і тэрмін прыдатнасці. Смешна часам бывае, калі праз гугл-транслейт перакладаюць, і ў іх там фігуруюць тлушчы, вавёркі і вугляводы.
Як жа рэагаваць на публікацыі пра агрэсіўную беларусізацыю?
— Перад вачыма прыклад расійскай агрэсіі на Крым і на паўднёва-усходнюю Украіну. Каб не стаяў за гэтым аналагічны сцэнар агрэсіі супраць Беларусі. Абарона ад нейкіх беларускамоўных, як піша адзін рэсурс, духоўных бандэраўцаў, якія лацінкавую транслітэрацыю ў метро ўжылі і сваю бандэраўскую сутнасць пры гэтым выявілі, — падсумоўвае Вінцук Вячорка.
«Навошта з дурнямі размаўляць? Сам такім станеш!»
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў на просьбу прывесці прыклад дыскрымінацыі рускамоўных, расказвае анекдот пра афраамерыканца, які правёў у Беларусі год.
— Вярнуўся ён у сваю Гвінею, і ў яго пытаюцца: «Ты рускую мову вывучыў? Ну, скажы пару слоў!». «Асцярожна, дзверы зачыняюцца!».
Алег Трусаў лічыць публікацыі пра палітыку агрэсіўнай беларусізацыі тыповай імперскай прапагандай, якая прыкрывае сабой сапраўдную русіфікацыю.
Мы ведаем, што ўсё наадварот. Навошта з дурнямі размаўляць? Сам такім станеш. Залатое правіла – на ўсякае глупства рэагаваць не варта. Проста не чытайце гэтыя газеты. Навошта рабіць ім бясплатную рэкламу?
«Ніхто нават і не збіраўся забяспечваць роўнасць дзвюх моваў»
Яскравы прыклад, як на самай справе ў Беларусі забяспечваеца роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў, прыводзіць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку праваабаронца Таццяна Рэвяка.
— Гляджу на вызначэнне Гродзенскага абласнога суда па справе кнігі Алеся Бяляцкага і разумею, што ў судзе проста няма беларускага алфавіту. У перадрукоўках цытат з кнігі міла ўручную прастаўлены гачыкі над "Ў".
Вось і думаю: ці то казаць пра тое, што ніхто нават і не збіраўся забяспечваць роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў у судзе, ці то прапанаваць ім паслугі вясноўскага адміна, які ўсталюе адпаведную праграму, — піша Таццяна.
«Быть мразью напоказ до украинских событий считалось нехорошо. А теперь это стало модно и, кажется, называется «русским патриотизмом»
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Мілана распавяла ў Фэйсбуку пра выпадак у грамадскім транспарце, удзельнікамі якога сталі яны з дачкой.
— Едем с Алёнкой в автобусе на передней площадке. Места мало. Бабушек с авоськами много. Ребенок зажат где-то в районе коленок. Алёнка щебечет, она по определению молчать не умеет.
— А калі наш прыпынак? А які гэта прыпынак? Мама, а мы выходзім на плошчы Якуба Коласа? Ды трымаюся я, трымаюся...
Тётя около самых дверей: короткая курточка, дорогое колорирование, испитое личико (возраст не поймешь – то ли тридцать, но очень плохо выглядит, то ли за 50, но хочет выглядеть на 30). Прислушивается к разговору и бормочет что-то себе под нос.
— Это что тут за юные оппозиционеры... Развелось тут... Это что, язык?
Прислушивается опять, похоже, осознает, что ей не почудилось. И у нее перекашивает личико.
Поворачивается этим перекошенным личиком ко мне и выдает:
— Если честно, звучит как издевательство! Бедный ребенок!
Реагирую нежным преподавательским тоном мгновенно (к тому же уже двери открываются):
— Это у Вашей мамы бедный ребенок.
Испитая тетенька выходит, разворачивается по-ковбойски резко:
— Я русская, а Вы – не знаю кто!
И побежала-побежала-побежала к метро. То ли боялась, что догонят, то ли спешила рассказать своим родным, как в Минске притесняют русскоязычное население: подумать только, эти даже-не-знаю-как-их-назвать имеют наглость РАЗГОВАРИВАТЬ СО СВОИМИ ДЕТЬМИ НА СВОЕМ РОДНОМ ЯЗЫКЕ. Совсем оборзели, да?
В Минске я не сталкивалась с такими экземплярами с середины двухтысячных. С 2006 года точно. Раньше еще и не такое бывало. Как-то раз в трамвае на маленькую Леську с кулаками накинулся пьяный дед, услышав белорусскую речь. Но я была уверена, что такие вещи уже в прошлом.
Нет, люди с такими взглядами никуда не исчезали, но они не кричали о своих взглядах мне в ухо на каждом углу. Они не указывали моему ребенку, на каком языке ему говорить с мамой. Они не бурчали под нос: «Стрелять вас всех таких надо». Побеждало человеческое.
Быть мразью напоказ до украинских событий считалось все же как-то нехорошо, некомильфо. А теперь это стало модно и, кажется, называется «русским патриотизмом».
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме