23:45 11.03.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Як спрабуюць скампраметаваць магілёўскага сацыял-дэмакрата Ігара Барысава

«Кантора» кіно здымае» — як спрабуюць скампраметаваць магілёўскага сацыял-дэмакрата Ігара Барысава
10 сакавіка на ютубе з’явіўся ролік пра намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава. Заліта відэа з фэйкавага акаўнту «Лёва з Магілёва».
Невядомы аўтар спрабуе скампраметаваць Барысава. У кадры з’яўляюцца не надта прывабныя здымкі Ігара, а таксама нібыта распіскі на атрыманне грошай. Раней такія фільмы пра актывістаў апазіцыі часта дэманстравалі на дзяржаўных тэлеканалах. Цяпер жа проста «выкідваюцца» ў інтэрнэт.
«Год таму супрацоўнікі міліцыі ў мяне камп’ютар, на якім і быў архіў фотаздымкаў за апошнія 10 гадоў. Тады міліцыя высвятляла, ці не я абразіў у артыкуле аднаго дырэктара магілёўскага прадпрыемства. Справа скончылася, да мяне ніякіх прэтэнзій няма.
У пачатку лютага скончылася праверка, якую супраць мяне праводзілі падаткавікі – ніякіх прэтэнзій да мяне яны не маюць. Я не баюся, бо я чысты. У процілеглым выпадку сядзеў бы ўжо як Бяляцкі.
Гэта старыя метады кампраметацыі, адпрацаваныя ўжо шмат гадоў. Мясцовая «кантора» кіно здымае. Ёсць яшчэ ў Магілёве адзін такі сайт, дзе я пастаянны герой. Пісалі там нядаўна, што ў мяне тры кватэры, у тым ліку ў Вільні, супераўтамабіль. Усё гэта трызненні.
Цяпер гэта актывізавалася перад з’ездам БСДП, які адбудзецца ў нядзелю. Напэўна, камусьці вельмі хочацца, каб партыя прагнулася пад «Гавары праўду», а не працягвала дэмакратычнае развіццё», — сказаў Ігар Барысаў у каментары «НН».
Ігар Барысаў нарадзіўся ў 1982 у Магілёве. Скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук. Ад 2001 года ў БСДП. Ад 2010 – намеснік старшыні БСДП. Рэдактар сайта «Наш Магілёў».
ЗП
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |