22:00 12.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Якім быць акцыям пратэсту ў Брэсце
Брэстаўчане праз сацыяльныя сеткі заклікаюць да акцыі пратэсту. Суполка Укантакце “Лібертарны супраціў. Брэст” прапаноўвае 8 патрабаванняў, з якімі жыхары могуць выйсці на цэнтральную плошчу Леніна 19 снежня а 20-й гадзіне.
Старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус кажа, што пратэстны настрой сярод грамадства ёсць, але ці гатовыя да змагання, тут нельга казаць адназначна:
- Пратэстныя настроі ў грамадстве безумоўна існуюць, але вось пытанне гатоўнасці людзей адстойваць свае правы - больш актыўна, больш жорстка, як патрабуе зараз сітуацыя... Невядома. Будзе бачна. З боку палітычных сілаў, грамадскіх сілаў першасная задача – прапанаваць нейкія фарматы, нейкія магчымасці паказваць свае пазіцыі, свой пратэст.
Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Маслоўскі адзначыў, што акцыі неабходна планаваць адказна:
- На мой погляд, людзі яшчэ не гатовыя. Што тычыцца нас – палітычных актывістаў, палітычных структур - , канешне, мы акцыі павінны рыхтаваць вельмі адказна, працягла, якасна, каб не адбываліся розныя правакацыі і каб гэта не мела негатыўных наступстваў.
Акцыя пратэсту прызначана на дзень гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Сярод 8-мі патрабаванняў, з якімі прапаноўваецца выйсці на цэнтральную плошчу: неадкладная адстаўка Лукашэнкі, новыя выбары, вызваленне палітычных зняволеных і сацыяльна-эканамічныя рэформы.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст.
http://new.racyja.com
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |