17:45 10.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Як 9 траўня ў Барані прадстаўнікі ўлады ганілі апазыцыянэраў
На гарадзкім сходзе да Дня Перамогі, які адбыўся каля брацкай магілы вызваліцеляў горада Барань (Аршанскі раён), дырэктарка мясцовай сярэдняй школы № 5, дэпутатка абласнога савету Натальля Лабацкая агучыла «рэзалюцыю» з абразамі на адрас прадстаўнікоў апазыцыі.
«Людзі сабраліся ўшанаваць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, а іх змусілі слухаць прамову ў стылістыцы 1937-га году. Пра апазыцыянэраў казалі так, што напрыканцы заставалася толькі запатрабаваць іх неадкладнага расстрэлу. І ўсё гэта адбывалася каля брацкай магілы, дзе пахаваныя 30 вызваліцеляў Барані. Якія тут спрабавалі правесьці аналёгіі, уявіць няцяжка: апазыцыянэраў кляймілі нароўні з фашыстамі, якія разьвязалі Другую ўсясьветную вайну. Гэта цынічнае маніпуляваньне грамадзкай сьвядомасьцю, якое ня мае нічога агульнага з ушанаваньнем памяці загінулых падчас вайны. Наадварот — гэта зьнявага іхнай памяці і абраза сьветлых пачуцьцяў усіх тых, хто прыйшоў 9 траўня да мэмарыялу! Пасьля такой рэзалюцыі ўсе зьніякавелі, прагучала толькі пара дзяжурных воплескаў», — падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад убачанага жыхар Барані, сябар БСДП (Грамады) Віктар Міхасёў.Хоць прамову дэпутаткі назвалі «рэзалюцыяй» сходу, галасаваньня па ёй не рабілі, толькі тэкст зачыталі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |