16:15 26.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЯШЧЭ РАЗ АБ БАЛТА-ЧАРНАМОРСКІМ САЮЗЕ ДЗЯРЖАЎ

Калі Анджэй Дуда, заступаючы на пасаду прэзідэнта Польшчы, выказаўся за стварэнне Балта-Чарнаморска-Адрыятычнага блоку дзяржаў, я хацеў быў выступіць з рэплікай. У рэпліцы я хацеў ушпіліць аўтара кароценькага каментара, якім суправаджалася інфармацыя пра заяву польскага прэзідэнта на сайце “Нашай Нівы”. Іншыя справы і клопаты не далі мне гэта зрабіць на пачатку жніўня. І вось учора, са спазненнем на тыдзень, я прачытаў у “Народнай Волі” амаль на тую ж тэмукаментарАляксандра Фядуты.

Бліжэй да ісціны стаіць аўтар “Нашай Нівы”. Паведамляючы аб намеры прэзідэнта Анджэя Дуды стварыць партнёрскі блок дзяржаў ад Яшчэ ў 1990 г., у 2-м нумары газеты “Свабода”, я апублікаваў пісаны А. Луцкевічам у 1916 г. рэферат пад загалоўкам “Злучаныя Штаты ад Балтыйскага да Чорнага мора”. Рэферат гэты везлі ў Лазану на канферэнцыю народаў Расіі Іван Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Рэферат гэты перадрукаваны ў кнізе А. Луцкевіча “Барацьба за вызваленьне” (2009).

***

Амаль за год да таго, як ён напісаў сваю брашуру “Усходняе пытанне і Беларусь”, Антон Луцкевіч сустракаўся з прэзідэнтам Чэхаславакіі Томашам Масарыкам. У гутарцы з прэм’ер-міністрам БНР вялікі сябар нашага народа сказаў, што Польшча пасля краху Расійскай імперыі лёгка магла б заняць месца правадыра славянства, але пра гэтую ролю яна не паклапацілася.

У Польшчы любяць казаць пра свой народ як пра народ-мучанік, які зневажалі і Аўстрыя, і Прусія, і Расія. У Польшчы добра памятаюць валынскую трагедыю палякаў у час ІІ сусветнай вайны. На жаль, палітычны клас у Польшчы не любіць згадваць тыя шматлікія пакуты, якія ўчыніла Польшча беларусам, літоўцам ды ўкраінцам, пра антычэхаславацкі саюз Польшчы і Нямеччыны ў 1938-м.

Цяпер іншы час, але я больш чым упэўнены, што Нямеччына прыкладзе максімум намаганняў, каб намер прэзідэнта Анджэя Дуды стварыць блок дзяржаў у Міжмор’і не здзейсніўся. Я ж бачу, як Нямеччына і Францыя адціснулі Польшчу ў вырашэнні ўкраінскага пытання. Дзе тая Ваймарская група (Нямеччына, Польшча, Францыя), пра якую было гэтак многа шуму? Няма яе. Нацыянальныя інтарэсы Нямеччыны, інтарэсы нямецкага капіталу вышэй за нейкую там групу з Польшчай.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме