11:00 12.07.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЯК СКІНУЦЬ ПУТЫ САЮЗНЫХ АБАВЯЗАЛЬНІЦТВАЎ?

Для беларусаў гэта супрацьстаянне скончылася доўгім палітычным і эканамічным падпарадкаваннем Масквы са знікненнем некалі самастойнай краіны з мапы Еўропы.

Паступова размывалася нацыянальная Пасля краху савецкай імперыі перад краінай паўсталі новыя выклікі – у тым ліку самастойнае існаванне ў рынкавых умовах, з якімі яна не справілася. Да ўлады прыйшоў кансерватыўны левы папуліст Аляксандр Лукашэнка, які пачаў не толькі ўсталёўваць рэжым персаналісцкай улады, аднак і знайшоў крыніцу для яго існавання – інтэграцыйны праект пад назвай Дагавор саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Нарэферэндуме 1995 г. Аляксандр Лукашэнка выступіў з ініцыятывай эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. Па афіцыйных дадзеных 83,3% ад колькасці прагаласаваўшых беларусаў падтрымала яго прапанову. Гэты рэферэндум, як і наступныя два, шэраг экспертаў, у тым ліку сябры БСДП, лічуць неканстытуцыйным.

патэнцыйна адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай і культурнай прасторы, са стварэннем наднацыянальных органаў, што б абмяжоўвала суверэнітэт Беларусі.

Нафтавыя, газавыя, малочныя і іншыя эканамічныя “войны” паміж Беларусяй і Расіяй былі не чым іншым, як спробай перавесці на рынкавыя ўмовы супрацу з нежадаючым інтэгравацца па раней акрэсленых правілах саюзнікам.

Пасля жнівеньскіх выбараў 2020 г. Беларусь увайшла ў зацяжны палітычны крызіс і Расія, праз прызнанне Аляксандра Лукашэнка прэзідэнтам, паспрабуе зрабіць яго больш згаворлівым, бо цяпер улада Лукашэнкі трымаецца выключна на прызнанні Расіі. Адсюль і заявы некаторых парламентарыяў аб вяртанні Беларусі да аднавектарнай палітыкі, што фактычна з’яўляецца дыпламатычным правалам.

У Дагаворы саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў арт. 67 прапісана, што дзяржава-ўдзельніца можа прыняць рашэнне аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы на падставе ўсенароднага рэферэндума. Аб рашэнні выйсці з саюзнай дзяржавы кіраўнік дзяржавы пісьмова ўведамляе Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Парламент Саюзнай дзяржавы і іншую дзяржаву-ўдзельніцу. Дагавор спыняе сваё дзеянне ў дачыненні да такой дзяржавы па сканчэнні 18 месяцаў з даты правядзення ў ім рэферэндума па дадзенаму пытанні.

Тым часам існуе яшчэ адзін спосаб скінуць з сябе саюзнае “ярмо” – прызнаць Канстытуцыйным судом рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. неканстытуцыйнымі і праведзенымі з парушэннем заканадаўства. Пасля дзяржаўнага перавароту 1996 г., калі быў разагнаны Вярхоўны Савет 13 склікання, увогуле паўстае пытанне з легітымнасцю Аляксандра Лукашэнка і яго подпіса пад ўсімі дакументамі.

Ці выгадна Беларусі саюзная дзяржава?

Рознае паразуменне эканамічнай мадэлі ў вачах беларускага рэжыму (дзяржаўнага капіталізму) і расійскага (алігархічнага капіталізму) таксама не спрыяла б дабрабыту беларусам. Расійскія алігархі праз свае капіталы з цягам часу ўзялі бы пад кантроль усе сферы беларускага бізнесу, не пакінуўшы яму фактычна нічога нацыянальнага.

У выпадку Беларусі – з боку Расіі скончыліся ўсе эканамічныя прэферэнцыі, а краіна так і не была інтэгравана ў сусветную эканоміку.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме