08:45 25.07.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЯК КАМЭНТУЮЦЬ У МЕНСКУ ПАМІЛАВАНЬНЕ АЛЯКСАНДРАМ ЛУКАШЭНКАМ ЗАБОЙЦАЎ ПУХАВІЦКАГА ПАДПАЛЬНІКА?
Як камэнтуюць у Менску памілаваньне Аляксандрам Лукашэнкам забойцаў пухавіцкага падпальніка?
Пісьменьніца кажа, што яна ня можа апраўдаць гэтага памілаваньня:
“Я бачу проста ў гэтым такую разбэшчанасьць, якая кажа пра тое, што ў нас у краіне можна што заўгодна рабіць зь людзьмі. Захочацца некаму іх памілаваць — іх памілуюць. Не захочуць — будуць ні за што, вось як, напрыклад, зараз Аўтуховіча трымаюць. Хіба гэта закон? Хіба гэта разуменьне таго, што з чалавекам трэба абыходзіцца як з чалавекам, як з грамадзянінам, паводле хаця б нейкіх правілаў, усталяваных у нашым грамадзтве? Без суду і, можна сказаць, бязь сьледзтва знаходзіцца чалавек у турме, памірае, і гэта як бы нікога ня тычыцца. Чаму ж тады тут няма памілаваньня?”
Былы старшыня Вярхоўнага Савету сказаў:
“Сядзяць за такія дробязныя крадзяжы, ці мала за што сядзяць? Ня так сказаў, ня так ступіў, выйшаў зь пікетам. Закон павінен быць для ўсіх аднолькавы. Хаця афіцыйна Лукашэнка закон не парушыў. Як быццам ён мае на гэта права. Але з боку маральнага ўзьдзеяньня на людзей, мне здаецца, гэта зарана зроблена. Ім і так далі невялікія тэрміны зьняволеньня, усё ж такі гэта забойства, самасуд. Мне здаецца, неяк ухваляць такія дзеяньні людзей на самасуд — гэта не зусім правільна”.
нэгатыўна ставіцца да памілаваньня А.Лукашэнкам забойцаў пухавіцкага падпальніка:
“Я ацэньваю дзеяньні прэзыдэнта як яўна неадэкватныя, неправавыя, негуманныя. І з маральнага гледзішча крайне неабачлівыя.
Такое стаўленьне да права, барацьбы са злачыннасьцю ў цэлым не адпавядае ні нейкім прававым устаноўкам у нашай дзяржаве, ні нармальным агульначалавечым стандартам. Гэта пры тым, што ў нас прымяняецца крымінальная юстыцыя для барацьбы з іншадумствам, для барацьбы з палітычнымі і грамадзкімі актывістамі, калі рэальна ў турмах ёсьць палітвязьні. Такая практыка памілаваньня не падаецца ніякай лёгіцы”.
Алесь Дашчынскі 24.07.2009 17:23
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме