00:45 11.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

«Я ня ведаю, хто б мог супраціўляцца Маскве так, як Лукашэнка». Вялікае інтэрвію зь Сьвятланай Алексіевіч

«Мы жывём у палоне мужчынскіх уяўленьняў пра жыцьцё»Вось чаму яны маўчаць?

Напэўна, мы пачнём з кнігі Тацяны Скарынкінай і Евы Вежнавец. Яшчэ пяць сур’ёзных аўтараў мы знайшлі. Канечне, будзе двухтамовік беларускай паэзіі.

— Было. Мяне ўратаваў толькі сур’ёзны характар. Мне казалі: «Яна ж не ваявала, што яна можа напісаць?» Ці, калі ўжо я прыехала на вайну ў Аўганістан, мне казалі: «Ну што, можаш надзець выкладку 50 кіляграм, падымесься ў горы? Чаго ты сюды прыехала? Што ты напішаш? Ты ж ня ведаеш гэтага. Ты ведаеш, што такое ўзяць аўтамат і залезьці на танк?» Ці мне казалі: «Вазьмі пастраляй». А я не магла. «Дык як ты пра гэта напішаш?!» Ня факт, што я б каго забіла, але я не хацела. Мне здавалася, што я парушу цнатлівасьць пісьменьніка, якую я хацела ў сабе захаваць.

Адна жанчына мне расказала, як сышла ад мужчыны ў першую ноч. Кажа: «Я расплюшчваю вочы і бачу ня твар каханьня, а твар улады нада мной. Я ўстала і пайшла».

— Вы сябе лічыце сучасным чалавекам?

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Зь Янкай у мяне рэдка бываюць сур’ёзныя размовы. Але ёй, канечне, цікавы сьвет айцішнікаў, чаго я зусім не разумею. Як яна кажа, я «антыкварыят». А я неяк у гэтым сьвеце не жыву, хоць чытаю і Гокінга (Стывэн Гокінг — ангельскі астрафізык, аўтар бэстсэлера «Кароткая гісторыя часу». — РС), і Гарары (Юваль Ной Гарары — ізраільскі гісторык, аўтар бэстсэлера «Sapiens: Кароткая гісторыя чалавецтва». — РС).

— Я ўсё ж думаю, гэта гуманітарны дух. Нягледзячы на тое, што вакол ідуць войны самым прымітыўным спосабам і з самымі прымітыўнымі ідэямі, але ўсё больш відавочна тое, пра што заяўляе моладзь: ёй чыста палітычныя рэчы не цікавыя. Ёй цікавае адчуваньне сябе ў космасе: адчуваньне, што маленькая Зямля можа зьнікнуць, і вось першыя прыкметы таго, што мы зь ёй вырабляем.

Я сфармулявала сабе, што Чарнобыль — гэта інтэлектуальная загадка для будучыні. І мы, патрыярхальная нацыя, апынуліся ў ёй сёньня абсалютна не гатовыя. А можа, і гатовыя ў сілу сваёй патрыярхальнасьці. Бо патрыярхальны погляд вельмі мастацкі. Тут чалавек не выскоквае з прыроды, ён стараецца знайсьці сябе ў раўнавазе зь ёю.

— У Фукуямы ёсьць ідэя пра тое, што новая ідэнтычнасьць павінна будавацца на прынцыпах і каштоўнасьцях. На якіх прынцыпах і каштоўнасьцях беларусам найлепш будаваць сваю сучасную ідэнтычнасьць?

Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе

— Я вам расказвала пра аднаго героя, у якога цешча спыталася: «Ты кахаеш маю дачку?» А ён адказаў: «Нам проста добра разам». І ўся яе культура 50-гадовай жанчыны паўстала супраць гэтага.

«Колькі можна прадаваць нашае геамесца? Мы самі вінаватыя ў тым, што ёсьць»У той жа час, калі пачынаеш паасобку зь людзьмі размаўляць, уражвае вялізная колькасьць разумных людзей, разумных думак. Але чаму яны ўстаюць ад стала, усё гэта страсаюць, заганяюць у нейкія куткі памяці і робяцца часткай цяперашняй сыстэмы? Гэта вечнае пытаньне таталітарных сыстэм.

— Мы такія сучасныя, жывём у тэхналягічным грамадзтве, дзе ва ўсіх ёсьць ежа, перамагаем хваробы і ўсё менш людзей гіне ў войнах. Але чаму, напрыклад, у суседняй краіне Навальны, які карыстаецца ютубам, займаецца спортам і валадарыць сацсеткамі, не такі папулярны, як архаічны Пуцін, які і ў нас шмат каму падабаецца?

— Таму што мысьленьне іншае. Вы чулі ягоны выступ на Раство? І ўспомніце знаёмы вам выступ — «вакол ворагі» ці «не дамо нас прыніжаць». І гэтая размова пра тое, што мы ўсе ўкраінцы, давайце пачнём з гэтага. Гэта ж мова любові, толькі палітычная мова любові.

Я ня ведаю, хто б мог супраціўляцца Маскве так, як супраціўляецца Лукашэнка. Такіх моцных лідэраў я не знаходжу. Гэта не азначае, што я за Лукашэнку, але супалі нашы інтарэсы і ягоныя інтарэсы. Гэта сумна, але гэта так.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сяргей Лазьніца: Можна акупаваць краіну, але, калі акупант ня мілы, немагчыма яе ўтрымаць

— Ці варта беларусам вінаваціць Расею ў тым, што тут не адбываецца перамен?

У той жа Нямеччыне любая праблема робіцца прадметам абмеркаваньня ўсяго грамадзтва. Пра гэта гавораць па тэлебачаньні, гавораць людзі між сабой. У нас усяго гэтага няма. Ня могуць праблемы вялікай краіны вырашаць некалькі чалавек. Нічым добрым гэта не сканчаецца.

— Наколькі вы самі ў 2020 годзе залежная ад расейскай культуры?

Беларуская культура трошкі іншая. Ня горшая і ня лепшая. Яна не займалася так глыбока праблемамі зла. Які беларускі мастак адкрыў бы мне такія ж рэчы, як Дастаеўскі? Я ўсё чытала — і Чорнага, і Гарэцкага...

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пра сьмерць адной вёскі, або Ўрокі Сьвятланы Алексіевіч для швэдаў

У нас была вялікая гісторыя, мы не заўжды так залежалі ад Расеі, мелі Магдэбурскае права, моцных незалежных асобаў. Усё гэта ёсьць. Але людзей гэтаму ня вучаць. Унучка Янка прыходзіць са школы, і там усё беларускае выкладаецца як замежнае.

— У сьвеце вельмі ўплывовымі сталі людзі ва ўзросьце, які ў Беларусі ўвогуле не разглядаюць як сьвядомы. Джошуа Вонг з Ганконгу ў 14 гадоў заснаваў арганізацыю, якая змагалася супраць ідэалягізаванай кітайскай адукацыі, і цяпер разам зь іншымі абараняе ганконгскую дэмакратыю. Грэта Тунбэрг змагаецца за сваё права жыць у экалягічна бясьпечным сьвеце. Аліна Анісімава ў Кіргізстане падлеткам заснавала школу, у якой дзяўчаты будуюць першы кіргіскі спадарожнік.

— У Чэстэртона ёсьць такая думка, што ня трэба паддобрывацца да заможных і да маладых.

Я толькі не магу зразумець: чаму мы, нашае пакаленьне, дэлегавалі адказнасьць дзецям? Гэтаксама я не магу зразумець: чаму ў нас грамадзтва дэлегавала адказнасьць за тое, што адбываецца, купцы апазыцыі?

Беларускай моладзі хто можа дапамагчы? Мы можам казаць толькі пра адказнасьць улады сёньня. Грамадзтва як такога няма, эліты як такой няма. Я не кажу, што няма разумных, інтэлігентных людзей, але няма зьлітай грамадзкай сілы.

Сёньня можна прапанаваць толькі нешта на базе агульнаэўрапейскай культуры. Усё астатняе ўжо ня пройдзе. Як сказала мне адна дзяўчынка: «Гэта ўжо ня модна — „людзьмі звацца“». Гэта ўжо прыніжае маладых. Яны нармальна пачуваюцца, ведаюць мову, і галоўнае — думаюць інакш. Але ў грамадзтве яны мусяць з кімсьці размаўляць, мусяць упісацца ў гэты час.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме